Фэстываль у Гластанбэры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Фэстываль у Гластанбэры

Фэстываль сучаснага выканаўчага мастацтва ў Гластанбэры, Гластанбэры, Гласта (па-ангельску: The Glastonbury Festival of Contemporary Performing Arts, Glastonbury, Glasto) — найбуйнейшы фэстываль на адкрытым паветры, а таксама самы буйны фэстываль выканаўчага мастацтва ў сьвеце. Фэстываль адбываецца ў апошнія выходныя чэрвеня і цягнецца 3 дні. Фэстываль добра вядомы выканаўцамі сучаснай музыкі, але ён таксама ўключае танцавальную і камэдыйную часткі, а таксама тэатар, цырк, кабарэ і іншыя віды мастацтваў. У 2005 годзе закрытая зона фэстывалю склала болей 3,6 км², з болей чым 385 жывымі выступамі і аўдыторыяй каля 150 000 чалавек. І хаця жыхары вёскі Пілтан шмат гадоў наракалі на залішні шум праз правядзеньне фэстывалю, у 2007 годзе было праведзена болей за 700 выступаў на больш чым 80 сцэнах.

На фэстываль у Гластанбэры моцны ўпэлыў мела культура хіпі і рух вольных фэстаў у 1970-х гадах, асабліва фэстываль на высьпе Ўайт. Арганізатар Майкл Івіс кажа, што ён вырашыў правесьці першы фэстываль, пазьней названы фэстывалем Пілтан, калі пабачыў выступ жывы выступ Led Zeppelin на пляцоўцы «Bath and West» у 1970 годзе.

У 2007 годзе хэдлайнэрамі фэстывалю ў Гластанбэры былі Arctic Monkeys, The Killers і The Who, адпаведна ў пятніцу, суботу і нядзелю.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Фэстываль у Гластанбэрысховішча мультымэдыйных матэрыялаў