Цецярук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошук
Цецярук палявы
Tetrao tetrix
Lyrurus tetrix tetrix

Цецяру́к палявы́ (па-лацінску: Lyrurus tetrix ці Tetrao tetrix) — птушка сямейства цецеруковых атраду курападобных.

Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Эўразіі. У Беларусі звычайны аселы від, найбольш шматлікі ў Паазер’і і Палесьсі. Даўжыня да 57 см, маса да 1,8 кг. Самцы («касачы») чорныя з сінявата-фіялетавым адлівам, брыво чырвонае, на крыле белая паласа, хвост лірападобны (адсюль лацінская назва роду), падхвосьце белае. Самкі меншыя за самцоў, шэрыя, стракатыя. Корміцца пупышкамі, каташкамі, парасткамі і насеньнем дрэў, ягадамі, збожжам і іншым, птушаняты — жывёльным кормам. Паляваньне дазволенае толькі на самцоў у час такаваньня.

Падрыхтоўка тушкі да тэрмічнай апрацоўкі і прыгатаваньне аналягічныя глушцу.


Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша Ежа»

[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі

Commons-logo.svg  Цецяруксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах