Шаблён:Цяперашні добры артыкул/2025-07

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вучэньне ў Ніжагародзкай вобласьці
Вучэньне ў Ніжагародзкай вобласьці

«Захад-2021» — сумеснае стратэгічнае вучэньне ўзброеных сілаў Беларусі і Расеі, якое прайшло ў 10—16 верасьня 2021 году.

У Беларусі задзейнічалі 4 палігоны ў Берасьцейскай вобласьці: 230-ы Абоз-Лясноўскі, 174-ы Даманаўскі ад ВПС і войскаў СПА Беларусі, 210-ы Ружанскі авіяцыйны і Берасьцейскі. У Расеі скарысталі 9 палігонаў у 7 абласьцях: Кірылаўскі , Стругі Красныя, Муліна, Пагонава, Хмялёўка, Праўдзінскі і Дабравольскі, Дарагабуж і Вольскі. Сярод 12 800 удзельнікаў у Беларусі было 2500 расейскіх вайскоўцаў і 50 казаскіх са складу Калектыўных сілаў апэратыўнага рэагаваньня АДКБ. Пры гэтым задзейнічалі 350 бранятанкавых машынаў, зь іх 140 танкаў, 110 артылерыйскіх установак і рэактыўных сыстэмаў залпавага агню, а таксама 30 верталётаў і самалётаў. У Расею накіравалі каля 400 беларускіх вайскоўцаў і 30 баявых машынаў. Агулам у вучэньні ўзялі ўдзел 200 000 вайскоўцаў. Для гэтага прыцягнулі 750 баявых машынаў і 80 верталётаў і самалётаў. Сярод баявых машынаў было 290 танкаў, а таксама 240 гарматаў, РСЗА і мінамётаў. На Балтыйскім моры задзейнічалі 15 караблёў. Для падрыхтоўкі нападу на Ўкраіну ў лютым 2022 году расейскія войскі засяродзіліся пасьля вучэньня на мяжы з Украінай 92 000 вайскоўцаў да лістапада 2021 году і пакінулі яшчэ 19 000 вайскоўцаў у Беларусі.
(артыкул цалкам…)