Шонэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шо́нэн (па-японску: 少年) — анімэ, манґа і ранабэ разьлікаваныя на пэўную аўдыторыю — хлапчукоў ды юнакоў векам ад 12 да 18 рок[1]. Манґа гэтага тыпу публікуецца ў спэцыялязаваных журналах (аўдыторыю вызначаюць самі выдавецтвы). Шонэн займае 38,4 % рынку манґі[2].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўнымі прызнакам жанру зьяўляюцца пратаганіст мужчынскай плоці, хуткае разьвіцьцё ды дынамічнасьць сюжэту. Твор у жанры шонэн складаецца больш з гумарыстычных сцэн, канцэнтруецца на тэме сяброўства, супраціву або на баявых дзеяньнях. Часьцяком галоўны гэрой адрозьніваецца шырокімі вачыма, лёгкай усьмешкай і востраконцай зачоскай[3]. Як правіла, гэроі мужчынскай плоці ўпэўненыя ў сабе, храбрыя, турбуюцца пра сваіх сяброў, ніколі ня журацца і не здаюцца (нават калі сытуацыя бязь выхаду), а таксама, з пункту гледжаньня рэалізму, маюць вялічэзны посьпех.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Иванов Б. А. Введение в японскую анимацию. — 2-е изд. — М.: Фонд развития кинематографии; РОФ «Эйзенштейновский центр исследований кинокультуры», 2001. — С. 184. — 396 с. — ISBN ISBN 5-901631-01-3.
  2. ^ Brenner, Robin E. Understanding Manga and Anime. — Greenwood Publishing Group, 2007. — P. 13. — 356 p. — ISBN 978-0-31-309448-4.
  3. ^ Brenner, Robin E. Understanding Manga and Anime. — Greenwood Publishing Group, 2007. — P. 28, 31. — 356 p. — ISBN 978-0-31-309448-4.