Ястрабіныя
| Ястрабіныя | |
Арол-маркут (Aquila chrysaetos) |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Птушкі (Aves) |
| Атрад | Сокалападобныя (Falconiformes) |
| Сямейства | Ястрабіныя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Accipitridae | |
Ястрабі́ныя (Accipitridae) — драпежныя птушкі, якія вызначаюцца моцнай крукападобнай дзюбай і вострымі кіпцюрамі для захопу і ўтрыманьня здабычы.
Пасьпяховае і хуткае разьвіцьцё малекулярнай біялёгіі ў апошнія гады паставіла пад сумненьне існуючы падзел у біялягічнай сыстэматыцы сокалападобных, у той жа час гэта дало падставу для ўзьнікненьня шматлікіх несыходзячыхся поглядаў на месца ястрабіных у клясыфікацыі сокалападобных. Згодна адной з прапановаў ястрабіных неабходна аддзяліць ад сокалападобных, і аднесьці ў асобны атрад ястрабінападобныя (Accipitriformes).
Сямейства ястрабіных складаецца з 66 родаў і 235—240 відаў. Прадстаўнікі сямейства сустракаюцца амаль што ва ўсім сьвеце, акрамя Антарктыды і шматлікіх акіянічных астравоў.
Роды і віды [рэдагаваць]
- Падсямейства звычайныя асаеды (Perninae)
- Звычайныя асаеды (Perninae) - 3 віды
- Звычайны асаед (Pernis apivorus)
- Звычайныя асаеды (Perninae) - 3 віды
- Падсямейства канюковыя (Buteoninae)
- Канюкі (Buteo) - 26 відаў
- Звычайны канюк (Buteo buteo)
- Касматаногі канюк (Buteo lagopus)
- Канюкі (Buteo) - 26 відаў
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Ястрабіныя — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў