1очество

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
1очество
Студыйны альбом Подсознание
Месца запісу Беларусь Беларусь
Жанр рэп
Працягласьць 34 хвіліны
Выдавец Вігма
Прафэсійны агляд

Н.Кудрэйка 2 зь 10 зорак[1]

1очество — дэбютны студыйны альбом рэп-гурта «Подсознание» з Бабруйску, які выйшаў у 2009 годзе на лэйбле «Вігма».

Сьпіс песьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. От суеты подальше
  2. Судьбу не выбирают
  3. Внутри меня при feat. Allegretto
  4. Где-то сейчас скучает
  5. Вера
  6. В сознании при feat. Allegretto
  7. О нем при feat. Чебур
  8. Пепел
  9. 1очество
  10. Отражение feat. Allegretto

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музычны крытык Алег Клімаў з парталу Experty.by канстатуе, што «з падсьвядомасьці, сьвядомасьці, надсьвядомасьці й пазасьвядомасьці каманда выцягвае свае думкі й пачуцьці, канструюе зь іх вербальны пасыл і адпраўляе яго нам — слухачам». Музычны журналіст Зьміцер Безкаравайны з парталу Experty.by адзначыў, што «гэта проста аматарская па ўсіх парамэтрах праца, якую сур’ёзна раскладваць і абмяркоўваць немагчыма і ня трэба. Запіс для сяброў, які па той ці іншай выпадковасьці стаў публічным рэлізам. Музычны крытык Сяргей Будкін з парталу Experty.by мяркуе, «тое, што робяць гэтыя бабруйскія рэперы наўрад ці можна пакуль аналізаваць. З выданьнем дыску яны яўна пасьпяшаліся». Музычны журналіст Зьміцер Падбярэскі з парталу Experty.by падсумаваў: «гэта таннае выданьне ва ўсіх літаральна сэнсах, уключна пячорнай ідэі дызайн. Гэта ня рэп, як можа нехта падумаць, гэта — самадзейная пад яго падробка, увасобленая па-аматарску і з пэўнай доляй нахабства»[2]. Радыёваядучая Надзея Кудрэйка адзначыла альбом 2 баламі з 10 і пераканана, што дадзенаму гурту проста няма чаго сказаць: «у іх настолькі банальныя і штампаваныя тэксты, бязь найменьшай канкрэтнай дэталі, бязь найменьшай асобаснай характарыстыкі выканаўцаў, што проста дзіву даеся — як прымудрыліся набраць розных словаў на цэлы альбом»[1].

Удзельнікі запісу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ігар — вакал;
  • Жэка — вакал.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Внештатный эксперт Н.Кудрейко: Подсознание «1очество» (рас.). Experty.by (2009-07-28). Праверана 2023-09-21 г. Архіўная копія ад 2017-10-21 г.
  2. ^ Подсознание «1очество». Experty.by (2009-07-24). Праверана 2023-09-21 г. Архіўная копія ад 2023-03-29 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]