ERepublik

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
eRepublik
ERepublik Logo.jpg
Распрацоўнік Сьцяг Румыніі еRepublik Labs
Плятформа любое прыстасаваньне, далучанае да інтэрнэт
Дата анансаваньня 21 кастрычніка 2008
Жанры глябальная стратэгія
Носьбіт Ўэб-сайт
Сыстэмныя патрабаваньні
Браўзэр з падтрымкай JavaScript

eRepublik — вольная шматкарыстальніцкая он-лайн гульня, распрацаваная кампаніяй «еRepublik Labs», запушчаная 21 кастрычніка 2008 году і даступная праз Інтэрнэт. Дзеяньне гульні разгортваецца ў сьвеце, падобным на сапраўдны (так званы Новы Сьвет), дзе гульцы, якіх называюць грамадзянамі, могуць удзельнічаць у нацыянальнай палітыцы, дапамагаць фармаваньню нацыянальнай эканамічнай і сацыяльнай палітыкы краіны, грамадзянамі якой зьяўляюцца, а таксама распачынаць вайну са сваімі суседзямі, ці выбраць шлях разьвіцьця эканамічнага боку гульні. Грамадзяне маюць права ўдзельнічаць у выбарах кіраўнікоў партыяў, сябрамі якіх яны зьяўляюцца, у выбарах у Кангрэс краіны, ці у выбарах прэзыдэнта.

Гульня была распрацаваная Алексісам Бонтэ і Джорджам Лемнару. eRepublik распраграмаваная ў PHP з выкарыстаньнем фрэймворку Symfony[1], і працуе на большасьці сучасных браўзэраў.

З 27 кастрычніка 2010 году ў гульні зьявілася і еБеларусь. З 20 красавіка 2013 года зьявілася беларускамоўная вэрсія гульні [2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]