Heckler & Koch MP5
| HK MP5 | |
|---|---|
HK MP5 |
|
| Тып | пісталет-кулямёт |
| Краіна паходжаньня | |
| Гісторыя вытворчасьці | |
| Канструктар | Ціла Мюлер, Манфрэд Гухрынг, Георг Зайдль, Гельмут Баўрэтэр |
| Дата стварэньня | 1964 год |
| Вытворца | Heckler & Koch |
| Мадыфікацыі | MP5K, MP5K-PDW, MP5SD, MP5N, MP5/F, MP5/10, MP5/40 |
| Характарыстыкі | |
| Вага | 2.55 кг |
|
|
|
| Патрон | 9x19мм Парабэлум |
| Прынцып дзеяньня | паўвольная закрытая засаўка |
| Прыцэльная далёкасьць |
100 м |
| Від боясілкаваньня | здымны набойнік на 15 ці 30 патронаў |
| Прыцэл | адчынены дыяптрычны |
HK MP5 (Maschinenpistole 5 — пісталет-кулямёт 5) — адзін з найбольш папулярных пісталетаў-кулямётаў пасьляваеннага часу. Пачаў паступаць на ўзбраеньне Бундэсвэра і праваахоўных органаў Нямеччыны ў 1961 годзе, хутка здабыўшы сусьветную папулярнасьць. Знаходзіўся на ўзбраеньні шматлікіх краінаў, у тым ліку ЗША.
У адрозьненьне ад большасьці канкурэнтаў, мае мэханічную структуру з напаўвольным затворам і парай ролікаў яго запавольваючых (як у штурмавой вінтоўцы HK G3). Рэжымы агню — адзінкавы і аўтаматычны, некаторыя мадэфікацыі дазваляюць весьці агонь чэргамі па 3-ы патроны. Агонь вядзецца з зачыненага затвора, што забясьпечвае добрую кучнасьць стральбы. Прыцэл дыяптрычны, магчымая ўсталёўка аптычных і каліматарных прыцэлаў, ЛМУ, тактычных ліхтароў. У пісталетаў-кулямётаў раньняга выпуску цаўё было мэталічнае, рыфлёнае, з пэрфарацыяй; у новых выпусках цаўё плястыкавае, гладкае. Першапачаткова магазыны былі ражковыя прамыя, пазьней сталі ўжываць ражковыя выгнутыя магазыны (забясьпечваюць больш надзейную падачу патронаў).
Зьмест |
Вартасьці [рэдагаваць]
- Высокія дульная энергія, спыняючае і прабіўное дзеяьнне кулі.
- Дзяржальня мае ўдалыя нахіл і форму, дазваляючы надзейна ўтрымліваць ПК. Размяшчэньне сьцяжка засьцерагальніка і рэжыму агню зблізку яе, дазваляе зручна яго перамыкаць, не саслабляючы хватку рукаяці.
- Магчымасьць выкарыстаньня прыцэлаў розных тыпаў, глушыцеля і баявога ліхтара пашырае магчымасці ПК
- Фасфатырваннае пакрыццё дэталяў робіць зброю ўстойлівай да неспрыяльных вонкавых умоў.
- ПК лёгка разбіраецца для чысткі і змазкі.
- Высокая надзейнасць.
Недахопы [рэдагаваць]
- Адносна высокі тэмп стральбы, што вядзе да рассейваньня куль пры стральбе з няўстойлівых становішчаў.
- Малая ударатрываласьць. Пры выпадковым падзеньні магчыма пашкоджаньне барабаннага прыцэла.
- Адчувальнасьць да забруджваньня.
- Меней пераважная для пісталетаў-кулямётаў стральба з пярэдняга шаптала, што вядзе да дваяцэнтрыю трапленьняў пры аўтаматычным агні.
Мадэфікацыі [рэдагаваць]
- МР5А1 — без прыклада;
- МР5А2 — са сталым прыкладам з плястыка;
- МР5А3 — з рассоўным мэталічным прыкладам;
- MP5SD1, SD2 і SD3 — мадэлі з інтэграваным глушыцелем і прыкладамі аналягічна мадэлям А1-А3;
- MP5N — варыянт для ВМС ЗША з двухбаковым засьцерагальнікам-перакладнікам рэжымаў агню і дадатковым рэжымам стральбы з адсечкай па 3 патрона;
- MP5/10 — варыянт пад патрон 10 мм Auto (вонкава адрозьніваецца прамым магазынам з празрыстага плястыка), выпушчаны абмежаванай сэрыяй для ФБР ЗША;
- МР5/40 — пад патрон .40 S&W (10мм), магазын вонкава аналягічны магазынам ад МР5/10.
У цяперашні час выпуск мадэляў 5/10 і 5/40 спынены ў сувязі з выпускам новага пісталет-кулямёта UMP калібра .40SW і .45ACP (HK UMP)
HK MP5 у кампутарных гульнях [рэдагаваць]
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Heckler & Koch MP5 — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў