Last.fm

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Last.fm
URL last.fm
Камэрцыйны? так
Тып музыка, статыстыка, супольнасьць
Рэгістрацыя вольная + падпіска за $3 у месяц (для радыё)[1]
Даступныя мовы шматмоўны (12)
Уладальнік CBS Interactive
Бягучы стан актыўны

Last.fmінтэрнэт-праект музычнай тэматыкі, асноўным сэрвісам якога зьяўляецца збор інфармацыі аб музыцы, якую слухае карыстач, і яе каталягізацыя ў індывідуальных і агульных чартах.

Гісторыя Last.fm[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чатыры мэляманы з Аўстрыі і Нямеччыны — Фэлікс Мілер (Felix Miller), Мартын Стыксэль (Martin Stiksel), Міхаэль Брайдэнбрукер (Michael Breidenbruecker) і Томас Віляміцэр (Thomas Willomitzer) — у 2002 годзе заснавалі інтэрнэт-радыё і сацыяльны сайт Last.fm.

Да пачатку 2003 году праекты Audioscrobbler і Last.fm аб’ядналіся і пачалі працаваць разам.

30 траўня 2007 году амэрыканская кампанія CBS Interactive набыла Last.fm за $280 млн. Гэтае пагадненьне стала найбуйнейшым у гісторыі набыцьцём брытанскага Web 2.0 сэрвісу. Новыя ўладальнікі плянуюць захаваць пераемнасьць каманды і пакінуць ранейшы мэнэджмэнт, узмацніўшы яго новымі кадрамі, пераважна ў вобласьці фінансавага аналізу і плянаваньня.

Пасьля продажу сайту ягоная палітыка зьмянілася ў бок манэтызацыі, прычым адбылося гэта ня шляхам увядзеньня больш прывабных прапановаў для платных падпісак на сэрвіс, а скарачэньнем бясплатнага функцыяналу.[2] З 22 красавіка 2009 году набылі моц зьмены ў функцыянаваньні сайту, якія патрабуюць падпіску ў памеры $3 у месяц з карыстальнікаў, якія хочуць слухаць радыё (бясплатна можна праслухаць 30 песень), за выключэньнем карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў ЗША, Нямеччыне або Вялікабрытаніі.

Сёньня лік карыстачоў Last.fm дасягае 20 мільёнаў чалавек з больш чым 240 краін.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Subscription - Last.fm(анг.)
  2. ^ Владимир Яшников Радио в Last.fm станет платным(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Last.fmсховішча мультымэдыйных матэрыялаў