Pentium III

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Pentium III зь ядром Coppermine.

Pentium III — шэраг 32-бітных настольных і мабільных працэсараў Intel пад архітэктуру x86, заснаваных на мікраархітэктуры P6, прадстаўленай публіцы 26 лютага 1999 году. Першыя працэсары новай лінейкі былі даволі падобныя да папярэдніка Pentium II. Найбольш заўважнай адменай новых працэсараў зьяўлялася даданьне падтрымкі набору камандаў SSE (які дазваляў паскорыць выкананьне апэрацыяў над лікамі зь нефіксаванай коскай і паралельныя вылічэньні). Таксама працэсары Pentium III адзначыліся тым, што мелі праграмны ўнікальны ідэнтыфікатар працэсара, паводле якога можна было ідэнтыфікаваць карыстальніка. Пазьней з-за магчымасьці чытаць гэты ідэнтыфікатар з аддаленага кампутара Intel адмовілася ад гэтай уласьцівасьці.

Ядры працэсараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падобна Pentium II, трэцяя лінейка працэсараў Intel таксама мела палегчаную і магутнейшую вэрсіі: Celeron і Xeon (для сэрвэраў і працоўных станцыяў) адпаведна. Пазьней на зьмену Pentium III прыйшоў Pentium 4, але ядро Tualatin таксама дало рады ў мабільнай лінейцы працэсараў Pentium M. Менавіта ад працэсараў Pentium M, а не ад Pentium 4, узяла свой пачатак новая лінейка энэргаэфэктыўных працэсараў на базе мікраархітэктуры Core: Core 2, Pentium Dual-Core і Xeon.

Сямейства працэсараў Intel Pentium III
Асноўнае лёга Мабільнае лёга Настольны кампутар
Кодавае імя Ядро Дата выпуску
Лягатып Pentium III Лягатып Pentium III-M Katmai
Coppermine
Coppermine T
Tualatin
(250 nm)
(180 nm)
(180 nm)
(130 nm)
травень 1999
сакавік 2000
жнівень 2000
красавік 2001
Сьпіс мікрапрацэсараў Intel Pentium III

Katmai[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Coppermine[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Coppermine T[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Tualatin[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праблемы зь бясьпекай[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Pentium III былі першымі працэсарамі, якія мелі ўласны сэрыйны нумар («сэрыйны нумар працэсара», па-ангельску: PSN, Processor Serial Number). Ён быў унікальным, і яго можна было лёгка прачытаць, дзякуючы адмысловым інструкцыям CPUID (калі толькі гэтая магчымасьць не была адключаная ў BIOS).

29 лістапада 1999 году камітэт Science and Technology Options Assessment пры Эўрапарлямэнце зрабіў справаздачу, датычную спосабаў сачэньня з выкарыстаньнем электронных сродкаў, і запытаў у чальцоў камітэту ў парлямэнце зрабіць прававую адзнаку і прапанаваў прыняць меры, каб «перадухіліць усталяваньне гэтых працэсараў на кампутары эўрапейскіх грамадзянаў».[1]

Intel пазьней вырашыла адмовіцца ад гэтай функцыі, і ў працэсарах Pentium III зь ядром Tualatin PSN ужо не было. Не зьявілася гэтая функцыя ні ў Pentium 4, ні ў Pentium M. Адсутнічае яна і ў сучасных працэсарах Intel x86.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Mary Lisbeth D'Amico (29 лістапада 1999) Advisory group asks EU to consider Pentium III ban(анг.) CNN

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Pentium IIIсховішча мультымэдыйных матэрыялаў