Цэнтральны працэсар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мікрапрацэсар Intel 80486DX2

Цэнтральны працэсар (па-ангельску: Central Processing Unit, CPU) — частка вылічальнай сыстэмы, якая выконвае інструкцыі кампутарных праграм і кіруе іншымі працэсамі і функцыямі ў кампутары. Тэрмін увайшоў ва ўжытак на пачатку 1960-х гадоў, а форма і выкананьне працэсараў вельмі зьмяніліся з тых часоў, хоць прынцып дзеяньня застаўся аднолькавы.

Дзьвюма тыповымі складовымі часткамі цэнтральнага працэсара зьяўляюцца арытмэтычна-лягічная прылада (АЛП; анг. arithmetic logic unit — ALU), якая выконвае арытмэтычныя, лягічныя і іншыя апэрацыі над зьвесткамі, і кіравальны аўтамат (анг. control unit), які выбірае інструкцыі з памяці, пераўтварае ў прымальны выгляд і выконвае, па неабходнасьці зьвяртаючыся да АЛП.

Ня ўсе вылічальныя сыстэмы абапіраюцца на цэнтральны працэсар. Вэктарны працэсар, напрыклад, мае некалькі паралельных вылічальных блёкаў, ніводны зь якіх ня лічыцца «цэнтральным». У разьмеркаваных вылічэньнях вылічальныя задачы вырашаюцца шляхам злучэньня некалькіх працэсараў у сетку (кожны суб’ект якой зьяўляецца асобнай вылічальнай сыстэмай).

Амэрыканскія кампаніі Advanced Micro Devices ды Intel Corporation фактычна зьяўляюцца адзінымі вытворцамі цэнтральных працэсараў для пэрсанальных кампутараў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]