Іван Санько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іван Санько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 сакавіка 1999(1999-03-02)[1] (25 гадоў)
Рост 190 см[2]
Пазыцыя брамнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 1
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2020—2021 Крумкачы 7 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 0 (0)
2022 Белшына 0 (0)
2023—4 Арсэнал Койданаў 17 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Іван Санько (нар. 2 сакавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, брамнік койданаўскага «Арсэналу».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец футбольнай акадэміі «Менску». У 2020 годзе прыяднаўся да сталічных першалігавых «Крумкачоў», склаўшы працоўную дамову тэрмінам на год. Дэбютаваў за клюб 24 траўня ў матчы супраць койданаўскага «Арсэналу», аднак цягам сэзону быў рэзэрвовым брамнікам дружыны. У сьнежні 2020 году склаў новую ўгоду на год[3]. Аднак, гулец не згуляў аніводнай гульні, у выніку чаго па сканчэньні сэзону зышоў з клюбу. У студзені 2022 году быў на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры»[4], аднак з клюбам не ўзгодніўся. У наступным месяцы далучыўся да койданаўскага «Арсэналу» з Найвышэйшай лігі[5]. Увесь сэзон гулец быў запасным брамнікам пасьля Яўгена Абрамовіча і Арцёма Сарокі. Улетку 2022 году далучыўся да «Белшыны», дзе таксама не гуляў.

У лютым 2023 году вярнуўся ў «Арсэнал»[6], які тым часам апусьціўся ў Першую лігу. Запачаткаваў кар’еру ў новым клюбе 15 красавіка ў матчы супраць «Воршы». У траўні гулец атрымаў штраф за дамоўныя матчы[7] за той час, калі яшчэ быў футбалістам «Белшыны». Тым часам Санько замацаваўся ў першай адзінаццатцы клюбу, зь якім здабыў перамогу ў другім дывізіёне айчыннага першынства. У лютым 2024 году працягнуў супрацу з клюбам[8], дэбютаваўшы ў Найвышэйшай лізе 17 сакавіка 2024 году ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]