Ільля Сьвірыдзенка
Ільля Сьвірыдзенка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 9 кастрычніка 2002[1] (21 год) | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Шахцёр Салігорск | |
Нумар | 19 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2022— | Шахцёр Салігорск | 15 (0) |
2022 | → Шахцёр Петрыкаў | 11 (1) |
2024— | → Шахцёр Петрыкаў | 1 (0) |
Зборныя | ||
2022 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ільля́ Сьвірыдзе́нка (нар. 9 кастрычніка 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і моладзевай зборнай Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец асіпавіцкай ДЮСШ. З 2019 году пачаў выступаць за дубль салігорскага «Шахцёра», дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2022 годзе пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 10 красавіка 2022 году, выйшаўшы на замену ў канцы матчу супраць «Іслачы» (1:1). У ліпені 2022 году быў пераведзены ў петрыкаўскі «Шахцёр»[2]. У лістападзе 2022 году вярнуўся ў асноўную каманду. У сэзоне 2023 году часьцей заставаўся на лаве запасных, але напрыканцы розыгрышу часам выходзіў у пачатковым складзе. Праз зыход у міжсэзоньні лідэраў каманды ды забарону на рэгістрацыю «Шахцёрам» новых гульцоў трывала замацаваўся ў першым складзе дружыны.
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
21 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Расеі (1:6) і быў заменены ў другім тайме.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2023
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(недаступная спасылка) (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway