Іён Іліеску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Іён Іліеску

Іліеску Іён (па-румынску: Ion Iliescu) (нарадзіўся 3 сакавіка 1930 году) — румынскі палітык, прэзыдэнт Румыніі ў 19891996 і 20002004 гадах.

Паводле адукацыі — інжынэр-электрык, скончыў Політэхнічны ўнівэрсытэт у Бухарэсьце. Таксама вучыўся ў Маскоўскім дзяржаўным унівэрсытэце. У пачатку кар’еры працаваў у румынскай камуністычнай маладзёвай арганізацыі, быў сакратаром Цэнтральнага камітэту Саюзу камуністычнай моладзі, а таксама сябрам Цэнтральнага камітэту Румынскай камуністычнай партыі (1965). У 1967 годзе стаў міністрам па справах моладзі, але, страціўшы прыхільнасьць Нікалае Чаўшэску, быў хутка пераведзены на партыйную працу ў правінцыі. Быў сакратаром камітэту партыі ў Цімішаары і Ясах). У 1984 годзе быў прызначаны дырэктарам Тэхнічнага выдавецтва ў Бухарэсьце.

Як прадстаўнік апазыцыі супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску у канцы 1989 году стаў на чале Фронту нацыянальнага выратаваньня і ў сьнежні 1989 стаў часовым прэзыдэнтам Румыніі. У 1990 і 1992 гадах выбіраўся на гэтую пасаду падчас усеагульнх выбараў, а ў 1996 годзе саступіў дэмакрату Эмілу Канстанцінэску. Ажыцьцявіў пераўтварэньне ранейшай камуністычнай партыі ў Румынскую сацыял-дэмакратычную партыю. У 2000 годзе паўторна выйграў прэзыдэнцкія выбары, перамогшы ў другім туры нацыяналіста Карнэліў Вадзіма Тудора. Згодна з Канстытуцыяй, больш балятавацца ў прэзыдэнты ён ня меў права, таму ў сьнежні 2004 году замест яго выбраны прэзыдэнтам Румыніі Траян Башэску.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Іён Іліескусховішча мультымэдыйных матэрыялаў