Камунізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Камунізм
Hammer and sickle.svg

Камуні́зм (па-лацінску: commūnis — агульны) — грамадзка-эканамічная фармацыя, якая заснавана на грамадзкай уласнасьці на галоўныя сродкі вытворчасьці.

З пункту гледжаньня тэарэтыкаў камунізму, гэтае вучэньне здольнае пераадолець узаемную дыстантаванасьць працы і зрабіць магчымым свабоднае самазьдзяйсьненьне чалавека ў матэрыяльнай і духоўнай вытворчасьці. Канчатковай мэтаю камунізму зьяўляецца стварэньне ўмоваў дзеля ўсебаковага разьвіцьця кожнага індывіда і ўсяго грамадзтва. Канцэпцыя камунізму найболей распрацавана ў марксізме.

Гістарычнае разьвіцьцё камунізму[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прымітыўны камунізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Згодна з Энгельсам найболей старажытныя чалавечыя супольнасьці, існаваўшыя да ўзьнікненьня клясаў, можна назваць «прымітыўным камунізмам». Энгельс, аднак, лічыць, што сучасны, разьвіты камунізм можа ўзьнікнуць толькі пасьля таго, як гісторыя пройдзе праз усе астатнія грамадзкія фармацыі, уключаючы рабаўладальніцкі лад, фэадалізм, капіталізм ды сацыялізм.

Утапічны камунізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клясычнаю выяваю гэтага віду камунізму можа служыць праца Томаса Мора «Утопія» (1516), у якой малюецца ідылічная карціна прымітыўнага камунізму, якая супрацьпастаўляецца фэадалізму. Да 1700 году фармулююцца новыя, болей разьвітыя вэрсіі ўтапічнага камунізму, прадстаўленыя канцэпцыямі Сэн-Сімона, Фур’е ды Оўэна.

Ваенны камунізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва эканамічнай практыкі ў Савецкай Расеі часоў Грамадзянскай вайны на тэрыторыі, кантраляванай бальшавікамі. Характарызаваўся прымусовым перадзелам каштоўнасьцяў ва ўмовах эканамічнага хаосу.

Таталітарны камунізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дастаткова ўмоўная назва рэальных практык камунізму (больш карэктна казаць тут пра сацыялізм), зьдзейсьненых у XX стагодзьдзі. Дадзены від камунізму характарызуецца палітычным дыктатам адной партыі і згубленьнем працоўным клясам кіраваньня ўладай. Сучасная марксісцкая тэорыя сьцьвярджае, што таталітарны камунізм магчымы толькі ў разьвіваючыхся краінах, дзе пралетарыят вымушаны ўступаць у саюз зь сялянствам і дзе буржуа маюць яшчэ адносна слабы ўплыў.

Поўны камунізм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апошняя стадыя ў разьвіцьці чалавечага грамадзтва з пункту гледжаньня марксізму, на якой рэалізуецца асноўны лёзунг камуністычнага руху: «ад кожнага па магчымасьцях, кожнаму па патрэбах». Неабходнай умоваю поўнага камунізму паводле Марксу зьяўляецца дастаткова працяглае існаваньне сусьветнай сацыялістычнай дзяржавы, якое прывяло б да зьліквідаваньня клясаў ды адміраньня ўлады ўраду.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Камунізмсховішча мультымэдыйных матэрыялаў