Камітэт дзяржаўнай бясьпекі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сымбаль КДБ CCCP
Беларускі сымбаль КДБ

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́сьпекі СССР (КДБ СССР) — адна з назваў дзяржаўнага органа, які выконваў задачы абароны рэжыму СССР ад унутраных і вонкавых ворагаў. Зьяўляўся адной з самых магутных дзяржаўных структур у СССР. Паводле Статуту кіраўніцтва камітэтам ажыцьцяўлялася Палітычным бюро Цэнтральнага камітэту Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу (вышэйшым ворганам партыі) без нагляду з боку савецкага ўраду насуперак Канстытуцыі СССР[1].

У савецкага народа заўсёды было дваякае стаўленьне да гэтага ведамства, якое ў звычайным жыцьці людзі звалі проста «Камітэт». З аднаго боку, выява КДБ асацыявалася зь імёнамі герояў-выведнікаў, а зь іншага — з начнымі ператрусамі, павальнымі арыштамі і лягерамі для палітвязьняў. Так, адзін з найболей прыкметных лідэраў праваабарончага руху ў СССР акадэмік Сахараў, які неаднаразова заяўляў аб дачыненьні гэтага ведамства да палітычных забойстваў і бандыцкіх нападаў на іншадумцаў і ў пачатку 1980-х правёў некалькі гадоў у ссылцы пад пільным наглядам КДБ, меў досыць высокае меркаваньне пра шарагоўцаў Камітэта. Па меркаваньні Сахарава, КДБ быў найменш карумпаванай установай сярод саюзных ведамстваў у пэрыяд брэжнеўскага застою.

Кароткая гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назоў арганізацыі неаднаразова зьмяняўся.

20 сьнежня 1917 пастановай Саўнаркаму для барацьбы з контррэвалюцыяй і сабатажам у Савецкай Расеі была ўтвораная Ўсерасейская надзвычайная камісія (ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрыняты назоў супрацоўнікаў ВЧК — чэкісты.

6 лютага 1922 ВЦВК прыняў пастанову аб скасаваньні ВЧК і ўтварэньні Дзяржаўнага палітычнага кіраваньня (ДПК) пры НКУС РСФСР.

2 лістапада 1923 прэзыдыюм ЦВК СССР стварыў Аб'яднанае дзяржаўнае палітычнае кіраваньне (АДПК) пры СНК СССР.

10 ліпеня 1934 ў адпаведнасьці з пастановай ЦВК СССР органы дзяржаўнай бясьпекі ўвайшлі ў Народны камісарыят унутраных справаў (НКУС) СССР.

3 лютага 1941 НКУС СССР быў падзелены на два самастойныя органы: НКУС СССР і Наркамат дзяржаўнай бясьпекі (НКДБ) СССР. У ліпені 1941 году НКДБ СССР і НКУС СССР ізноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бясьпекі СССР.

15 сакавіка 1946 НКДБ быў пераўтвораны ў Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі (МДБ).

7 сакавіка 1953 было прынятае рашэньне пра аб'яднаньне Міністэрства ўнутраных справаў і Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі ў адзінае МУС СССР.

13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бясьпекі (КДБ) пры Радзе Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).

6 траўня 1991 старшыня Вярхоўнага Савету РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімер Гаплікаў падпісалі пратакол аб стварэньні ў адпаведнасьці з рашэньнем Зьезду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бясьпекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.

26 лістапада 1991 прэзыдэнт РСФСР Б.М.Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэньні КДБ РСФСР у Агенцтва Фэдэральнай бясьпекі РСФСР (АФБ РСФСР).

28 лістапада 1991 прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяваньні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бясьпекі (МСБ)».

3 сьнежня 1991 прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бясьпекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны пэрыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бясьпекі (МСБ) і Цэнтральная служба выведкі СССР.

19 сьнежня 1991 прэзыдэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ.

14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзыдэнта РСФСР «Аб утварэньні Міністэрства бясьпекі і ўнутраных справаў РСФСР».

Аб далейшай гісторыі спэцслужбаў-пераемнікаў КДБ глядзіце артыкул Фэдэральная служба бясьпекі.

Кіраўніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старшыні КДБ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. Іван Сяроў (13 сакавіка 19548 сьнежня 1958), генэрал-палкоўнік, з 8 жніўня 1955 году — генэрал войска;
  2. Аляксандар Шалепін (25 сьнежня 1958 — 13 лістапада 1961);
  3. Уладзімер Сямічасны (13 лістапада 1961 — 18 траўня 1967), з 9 сьнежня 1963 году — генэрал-палкоўнік;
  4. Юрый Андропаў (18 траўня 1967 — 26 траўня 1982), з 17 сьнежня 1973 году — генэрал-палкоўнік, з 10 верасьня 1976 году — генэрал войска;
  5. Віталій Федарчук (26 траўня — 17 сьнежня 1982), генэрал-палкоўнік;
  6. Віктар Чэбрыкаў (17 сьнежня 1982 — 1 кастрычніка 1988), генэрал-палкоўнік, з 4 лістапада 1983 году — генэрал войска;
  7. Уладзімер Гаплікаў (1 кастрычніка 1988 — 21 жніўня 1991), генэрал войска;
  8. Вадзім Бакацін (23 жніўня22 кастрычніка 1991), генэрал-лейтэнант.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Складальнікі А.І.Какурын, Н.У.Пятроў Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКУС-НКГБ-МГБ-МУС-КДБ, 1917—1991: Даведнік = Лубянка: Органы ВЧК-ОГПУ-НКВД-НКГБ-МГБ-МВД-КГБ, 1917—1991: Справ.. — Масква: Міжнародны фонд «Дэмакратыя», 2003. — ISBN 5856461096

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Зянон Пазьняк (19 студзеня 2013) Кагэбэ. Беларуская СалідарнасьцьПраверана 25 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Камітэт дзяржаўнай бясьпекісховішча мультымэдыйных матэрыялаў