Абмеркаваньне Вікіпэдыі:Адміністрацыя/Абраньне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Непараўнальныя разьдзелы[рэдагаваць крыніцу]

У Нарвэскай Вікіпэдыі цяпер 41 адміністратар (зь іх 5 бюракратаў), у Вікіпэдыі на Іўрыце — 31 адміністратар (паводле агульнай статыстыкі), у нас толькі 3 адміністратары. Колькасьць адміністратараў мае повязь з актыўнымі ўдзельнікамі: 341 у no [1], 909 у he [2], 22 у нас [3]. Прасоўваньне правіла ў пададзенай фармулёўцы цалкам можа прывесьці да сытуацыі, калі разьдзел у адзін дзень згубіць усіх адміністратараў (што немагчыма у дзьвюх памянёных вышэй вікіпэдыях). Стварэньне падобных сытуацыяў — дэструктыўная дзейнасьць, скіраваная на зьнішчэньне гэтага разьдзелу. Увогуле, каб прапаноўваць нейкае рэдкае правіла, якое дзее толькі ў невялікай колькасьці моўных разьдзелаў, то трэба, як мінімум, сьпярша абгрунтаваць, што ёсьць падобнага паміж тымі разьдзеламі і нашым. Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:03, 28 верасьня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй, што зьвярнулі ўвагу на сваю нязгоду ў галасаваньні са спасылкай на гэтую старонку. Пасьля пераносу старонкі іншым удзельнікам пераходзіў па старой спасылцы, таму бачыў чырвоную спасылку Абмеркаваньне_Вікіпэдыі:Абраньне. Наўрад ці памер мае хоць нейкае значэньне для пераабраньня, бо колькасьць патрэбных галасоў для яго не павялічваецца адносна першаснага абраньня. Наадварот умовы зьмякчаюцца за кошт павелічэньня тэрміну галасаваньня з 2-х да 3-х тыдняў якраз з улікам вашага ж абраньня. Буду ўдзячны за разуменьне, асабліва з улікам зьмякчэньня мною ўмоваў тых правілаў пры перакладзе якраз з улікам меншай актыўнасьці ў нашым разьдзеле. Гэтак патрабаваньні да выбарцаў удвая меншыя і мала чым адрозьніваюцца ад зьмененых вамі ж умоваў Вікіпэдыя:Галасаваньні. Ці мелі на ўвазе недастаткова зьменшаныя патрабаваньні да вылучэнцаў? Праўда, вам, здаецца, прасьцей ім адпавядаць. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 20:47, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
На жаль, вы не зразумелі, што я напісаў, таму выдзяляю асноўную думку допісу вышэй: «прасоўваньне правіла ў пададзенай фармулёўцы цалкам можа прывесьці да сытуацыі, калі разьдзел у адзін дзень згубіць усіх адміністратараў (што немагчыма у дзьвюх памянёных вышэй вікіпэдыях)», т.б. у адрознасьць ад памянёных двух разьдзелаў у гэтым разьдзеле няма дастатковая колькасьці адміністратараў, каб пры страце аднымі сваіх паўнамоцтваў, заставалася дастатковая колькасьць дзейных адміністратараў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:57, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за дадатковы камэнтар. Наўрад ці і гэта мае быць клопатам, бо апошняе галасаваньне сабрала 10 галасоў за 6 дзён (Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця). За тры тыдні магчыма прыцягнуць шматкроць больш. Да таго ж, да перавыбраньня застанецца ажно тры гады, каб заручыцца для гэтага яшчэ большай падтрымкай. Калі яшчэ засталіся пытаньні, буду за іх удзячны.--Удзельнік:W 21:12, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
На жаль, вы зноў не зразумелі асноўную думку, таму паўтараю яе яшчэ раз: «у гэтым разьдзеле няма дастатковая колькасьці адміністратараў, каб пры страце аднымі сваіх паўнамоцтваў, заставалася дастатковая колькасьць дзейных адміністратараў». Дадам, што вашая манера «заручыцца падтрыкай» у шмат якіх разьдзелах азначаецца як en:Wikipedia:Canvassing, пад што падпадае фраза «буду ўдзячны за падтрымку» ([4], [5]). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:20, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за выкладаньне вашай турботы. Згаданае вамі правіла з ангельскай вікі адсутнічае ў 92 % моўных разьдзелаў Вікіпэдыі (296 з 321). Яно адсутнічае ў абодвух беларускіх Вікіпэдыях і не прапануецца да ўвядзеньня гэтым правілам. Больш за тое, згаданае вамі правіла адсутнічае ў габрэйскай і нарвэскай Вікіпэдыях, зь якіх браў прыклад прапанаванага правіла наконт перавыбраньня. Буду ўдзячны, калі больш настойліва пачнеце шукаць падтрымкі іншых удзельнікаў, бо часам мне даводзіцца так шукаць падтрымку вашым жа добрым артыкулам, калі сканчаюцца 3 месяцы на абмеркаваньне. Спадзяюся, здолеў з гэтага разу адказаць на вашую турботу ў поўнай меры. Таксама буду ўдзячны за дадатковыя пытаньні, калі такія засталіся.--Удзельнік:W 21:40, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Прапанавага вамі правіла пра пераабраньня няма ў 99% моўных разьдзелаў (а ў вашай фармулёўцы — у 100% моўных разьдзелаў), таму гэта не аргумэнт. Фраза «буду ўдзячны за падтрымку» падпадае пад тое, што азначаецца ў en:Wikipedia:Canvassing#Campaigning. Зрэшты, галоўны аргумэнты вы пакінулі без адказу, таму паўтараю яго яшчэ раз: «у гэтым разьдзеле няма дастатковая колькасьці адміністратараў, каб пры страце аднымі сваіх паўнамоцтваў, заставалася дастатковая колькасьць дзейных адміністратараў» (вядома, ніхто ні ў адным моўным разьдзеле не праводзіць і пагатоў ня мусіць праводзіць нейкія кампаніі, каб «заручацца падтрымкай»). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:48, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за ўдакладненьне. Якраз вашае абраньне было вынікам кампаніі Удзельнік:Ліцьвін, прычым нават па-за нашым моўным разьдзелам. Няма сэнсу адмаўляцца ад дадзеных кампаніяў, калі гэта і паслужыла абраньню адмінамі вас абодвух. Зноў такі буду ўдзячны за вашую падтрымку, бо магчымасьці для абраньня адмінамі толькі палепшацца за кошт у 1,5 разы большага тэрміну, за які абралі вас самога.--Удзельнік:W 22:10, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Павелічэньне тэрміну галасаваньня на выбарах адміністратара ня мае дачыненьня да гэтай дыскусіі. Абавязак рабіць нейкія выбарчыя «кампаніі» ў Вікіпэдыі парушае правіла Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі. Пагатоў ва ўмовах браку актыўных, абазнаных у правілах (у тым ліку Вікіпэдыя:Кансэнсус) удзельнікаў, абавязковасьць падобных «кампаніяў» будзе вельмі крытычнай уразьлівасьцю для нашага моўнага разьдзелу — з улікам наяўнасьці пэўнага рэсурсу (фабрыкі троляў) у тых, каму пададзеная ў гэтым разьдзеле інфармацыя (у тым ліку з г.зв. «экстрэмісцкіх» рэсурсаў) муляе вока і парушае іх г.зв. «законы». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:22, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Калі лічыце, што вас абралі з парушэньнем гэтага правіла, бо такая кампанія сапраўды мела месца з боку вашага калегі, можаце адмовіцца ад сваіх паўнамоцтваў адміна. Інакш маем прызнаць, што вы ня лічыце дадзеныя кампаніі парушэньнем згадаванага вамі правіла. Прапанаванае ж правіла павышае патрабаваньні датычна выбарцаў адносна існага правіла пра галасаваньні, таму будзе толькі паляпшаць абарону ад фабрыкі троляў. Зноў такі спадзяюся на вашую падтрымку, бо дадзенае правіла будзе карысным для росту нашага разьдзелу.--Удзельнік:W 22:30, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Вы зноў не зразумелі, што я вам напісаў: парушэньнем правіла Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі ёсьць прымус да выбарчых «кампаніяў». Патрабаваньні да выбарцаў ня маюць дачыненьня да гэтай дыскусіі. Пагатоў пры абсалютызацыі простага галасаваньня (з магчымасьцю ігнараваць аргумэнтацыю апанэнтаў) ніякія патрабаваньні да выбарцаў ад фабрыкаў троляў не абароняць. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:36, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Запыт падтрымкі наўрад ці можа быць прымусам, як ня быў у выпадку вашага ж і вашага калегі абраньня. Ці ёсьць яшчэ пытаньне? Калі не, буду ўдзячны за падтрымку.--Удзельнік:W 22:52, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
На жаль, вы сыстэматычна перакручваеце зьмест таго, што вам пішуць (што прымушае марнаваць шмат часу і адцягвае ад асноўнай задачы Вікіпэдыі — напісаньня артыкулаў): паўтаруся, што прымус (празь нейкае правіла) праводзіць нейкія выбарчыя «кампаніі» — гэта парушэньне Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:30, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
У прапанаваным правіле адсутнічае прымус да выбарчай кампаніі, да якой прыбягаў ваш калега на вашую і сваю карысьць пры абраньні абодвух адмінамі бяз гэтага правіла. Таму гэтая турбота надуманая, а парушэньне Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі адсутнічае і не прадугледжана, бо дадзенае правіла дзеіць у габр. і нарв. вікі пры захаваньні таго слупа Вікіпэдыі, што прыводзіць да пасьпяховага і выбуховага росту абодвух моўных разьдзелаў, які варта нашага перайманьня, бо знаходзімся ў падобным гаротным стане, у якім некалі тыя знаходзіліся самі.--Удзельнік:W 12:15, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)
«адсутнічае прымус да выбарчай кампаніі, да якой прыбягаў ваш калега на вашую і сваю карысьць...» — гэта ўжо поўны абсурд. Што да аўтаматычнага скасаваньня сьцягоў адміністратараў, то гэта прымушае іх уладальнікаў весьці выбарчыя «кампаніі» ва ўмовах браку актыўных удзельнікаў, якія б адсочвалі галасаваньні і бралі ўдзел у іх без тых «кампаніяў». Калі б у нас было б некалькі дзясяткаў адэкватных і разважлівых актыўных рэдактараў, якія б адчувалі адказнасьць за гэты разьдзел (што выяўлялася б у рэгулярным аргумэнтаваным галасаваньні зь іх боку), то тут бы яшчэ было што абмяркоўваць. І ніякія бязглуздыя выбарчыя кампаніі з маніпуляцыйным («буду ўдзячны вашу падтрымку») спамам на страронках размоваў удзельнікаў сытуацыі ня зьменяць, наадварот — будуць забіраць час, які можна было б прысьвяціць стварэньню і паляпшэньню артыкулаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:38, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Калі лічыце абсурдным вашае абраньне адмінам, можаце адмовіцца ад паўнамоцтваў ужо цяпер. Інакш гэта працяг удаваньня неразуменьня вашай уласнай памылкі. Прапанаванае правіла і ўводзіць рэгулярнае галасаваньне, што дасьць магчымасьць большай колькасьці ўдзельнікаў, у тым ліку новых браць удзел у абмеркаваньні. Па сутнасьці вы крытыкуеце тое, што якраз дадзенае правіла і выпраўляе. Як толькі зразумееце сваю ж памылку, спадзяюся на вашую падтрымку дадзенага правіла. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 15:12, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Абраньне адміністратарамі праз звычайную працэдуру ня мае ніякага дачыненьня да гэтага абмеркаваньня, бо абраньне адміністратараў — гэта патрэба, а ня нейкая прымха. Паўтаруся яшчэ раз, што ва ўмовах браку разважлівых і адказных удзельнікаў прапанавае правіла прымусіць марнаваць час на не адпаведныя асноўным мэтам Вікіпэдыі выбарчыя «кампаніі» (бо ў іх рэгулярным аўтаматычным правядзеньні няма ніякай аб’ектыўнай патрэбы), што будзе забіраць у удзельнікаў час, які мусіць найперш прысьвячацца напісаньню і рэдагаваньню артыкулаў, таму яно відавочна парушае Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі. Пацьверджаньне гэтаму — простая забарона на падобныя «кампаніі» ў шэрагу разьдзелаў, у тым ліку ангельскім і ўкраінскім. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:45, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Гэтае правіла і мае ліквідаваць брак разважлівых і адказных удзельнікаў за кошт прыцягненьня да рэгулярнага галасаваньня па істотным пытаньні дзейнасьці адміністратараў. Да таго ж, асаблівую карысьць нясе справаздача адміністратараў пра сваю 3-гадовую дзейнасьць, што прадугледжана правілам і спрыяе больш асэнсаванаму галасаваньню. Прапанаванае правіла дзейнічае разам з правілам Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не экспэрымэнт у сфэры дэмакратыі ў габр. і нарв. вікі без парушэньня абодвух правілаў. Згаданая забарона адсутнічае ў абодвух беларускіх разьдзелах, у 92 % памянёных вышэй разьдзелаў, таму няма сэнсу спасылацца на яе, як на дзейнае правіла. Буду ўдзячны, калі працягнем далейшае абмеркаваньне на старонцы галасаваньня для большай агульнай карысьці і апавяшчэньня пра яго зьмест іншых удзельнікаў.--Удзельнік:W 21:31, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)

У чым лёгіка?[рэдагаваць крыніцу]

Ня буду камэнтаваць асобныя абсурдныя патрабаваньні, а лепш скажу пра іншае. У нас абіраюцца і зьнімаюцца адміністратары праз Вікіпэдыя:Адміністрацыя. Я ня бачу сэнсу зараз неяк «ускладняць» або «спрашчаць» адпаведную працэдуру. — Ліцьвін (гутаркі) 14:17, 28 верасьня 2023 (+03)[адказаць]

Вітаю! Як маецеся? Вялікі дзякуй за заўвагу. Прапанаванае правіла захоўвае старонку абраньня і зьняцьця адміністратараў Вікіпэдыя:Адміністрацыя для працэдуры абраньня, таму няма сэнсу турбавацца. Спадзяюся здолеў патлумачыць адсутнасьць зьмяненьня ў гэтай справе. Буду ўдзячны за дадатковыя пытаньні, калі яшчэ штось падаецца абсурдным. З найлепшымі,--Удзельнік:W 21:00, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Колькасьць інтэрвікаў (два) выяўна гаворыць пра тое, што ініцыятар мае падаць вельмі моцнае абгрунтаваньне, чаму супольнасьць мусіць, увогуле, марнаваць час на абмеркаваньне гэтага правіла. Заўважу таксама, што ініцыятар схітрыў, калі напісаў, што зрабіў толькі пераклад: у нарвэскім арыгінале гаворыцца пра прытрымліваньне адміністратарамі прынцыпаў, прынятых падчас апытаньняў без якой-кольвек унутранай спасылкі, т.б. менавіта апытаньняў, а не галасаваньняў (што адпавядае Вікіпэдыя:Кансэнсус «разьвязкі ў Вікіпэдыі прымаюцца не паводле колькасьці ўдзельнікаў, „якія зазірнулі“ і „якія прагаласавалі“, а на падставе прыведзеных аргумэнтаў»), тым часам удзельнік спрабуе прасунуць фармулёўку, якая супярэчыць Вікіпэдыя:Кансэнсус, што мяне зусім не зьдзіўляе — з улікам ранейшых спробаў удзельніка ігнараваць і парушаць гэтае правіла. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:06, 28 верасьня 2023 (+03)[адказаць]
Вітаю зноў! У нашай суполцы ў Тэлеграме пісаў пра тое, што ня толькі перакладаў, але і спрашчаў патрабаваньні да нашых умоваў, у тым ліку павялічыў тэрмін паўнамоцтваў з 2-х гадоў, як у нарвэскай Вікіпэдыі, да 3-х гадоў, як у габрэйскай Вікіпэдыі. Тое самае тычыцца апытаньняў (Вікіпэдыя:Апытаньні), якія маюць рэкамэндацыйны характар, таму сьледаваньне ім выглядае значна больш складаным за выкананьне абавязковых рашэньняў паводле галасаваньня. Буду ўдзячны за дадатковыя пытаньні, калі тыя ў вас засталіся. З найлепшымі,--Удзельнік:W 20:59, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
На жаль, вы зноў не зразумелі, што вам напісалі: мелася на ўвазе, што вы маеце падаць абгрунтаваньне, навошта ўводзіць тут правіла, якое дзее толькі ў двух моўных радзьдзелах. Пагатоў у прапанавай фармулёўцы (з фактычным атаясамліваньнем апытаньняў з галасаваньнямі) гэтае правіла ня дзее ні ў адным моўным разьдзеле і супярэчыць (парушае) наяўнае ў вялікай колькасьці разьдзелаў правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:04, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Вялікі дзякуй за дадатковае пытаньне. Гэтае правіла мела станоўчы ўплыў на абодва габрэйскі і нарвэскі моўныя разьдзелы, са словаў Удзельнік:Asaf (WMF), які вёў заняткі ў навучальны дзень 14 верасьня падчас Сустрэчы Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў Тбілісі (праграма). Рэгулярныя галасаваньні дазволілі зрабіць удзел вікіпэдыстаў у рэдагаваньні больш актыўным. У тым ліку вырас агульны лік адмінаў, а не наадварот. Буду ўдзячны за ўдакладненьне часткі правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, якая на вашую думку парушаецца. Прынамсі пакуль чытаю, што тое правіла пра кансэнсус тычыцца толькі рэдагаваньня артыкулаў, а ня выбараў: "Усе працэсы, зьвязаныя з рэдагаваньнем старонак Вікіпэдыі або яе ўдзельнікамі, так ці іначай спалучаюцца з пошукам згоды (кансэнсусу) датычна зьместу гэтых старонак. Пры рэдагаваньні артыкулаў кансэнсус звычайна дасягаецца натуральным шляхам... Калі ў абмеркаваньнях у Вікіпэдыі заходзіць гаворка пра «кансэнсус», то заўсёды маецца на ўвазе кансэнсус, дасягнуты «ў рамках усталяваных правілаў і працэдур». Кансэнсус, дасягнуты сярод вызначанай невялікай групы ўдзельнікаў, амаль ніколі ня ў стане пераважыць кансэнсус, дасягнуты супольнасьцю ў цэлым і зафіксаваны ў правілах".--Удзельнік:W 21:29, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Калі гэта такое «прагрэсіўнае» правіла, то чаму яно дзее толькі ў двух (менш за 1%) ад колькасьці ўсіх моўных разьдзелаў? Ці ёсьць канкрэтныя лічбы ў пацьверджаньне пададзеных зьвестак? Што да правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, то галасаваньні — гэта ў тым ліку пра зьмест старонак, што пацьвярджае галасаваньне Вікіпэдыя:Галасаваньні/Зьмена назвы Герб Беларусі (афіцыйны) на Герб расейскай акупацыйнай адміністрацыі ў Беларусі. Адпаведна, вашая аўтарская фармулёўка яўна парушае Вікіпэдыя:Кансэнсус. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:00, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
У вашым жа пытаньні крыецца адказ. Правіла сапраўды настолькі прагрэсіўнае, што яго пасьпелі ўсталяваць якраз у меншых разьдзелах кшталту нашага і якраз ва ўмовах малалікасьці адмінаў ды маларухомасьці абодвух разьдзелаў. Пра лічбы перапытаю ў Удзельнік:Asaf (WMF). Што наконт усталяванай вамі ж фармулёўкі "для прыняцьця правіла Вікіпэдыі патрабуецца кваліфікаваная большасьць галасоў (больш за 67%) зь ліку галасоў «за» і «супраць»"?--Удзельнік:W 22:22, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
«разьдзелах кшталту нашага» — гэта не адпавядае рэальнасьці, тыя разьдзелы ў дзясяткі разоў большыя (пра што быў яшчэ мой першы камэнтар у гэтым абмеркаваньні), і наколькі я ведаю, такімі ёсьць ужо даволі даўно. Ужо не кажу пра тое, што ў адрознасьць ад клясычнага стандарту беларускай мовы, мовы памянёных разьдзелаў ёсьць дзяржаўнымі, і большая колькасьць рэдактараў тлумачыцца як раз гэтым, а ня нейкім рэдкім правілам. Што да «кваліфікаванай большасьці» ў фармулёўцы, то як вынікае з правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус, яна тычыцца толькі тых выпадкаў, калі правіла Вікіпэдыя:Кансэнсус не парушаецца, т.б. аргумэнтацыя апанэнтаў атрымала годныя адказы, а ня нейкую іх імітацыю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:33, 7 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Тыя разьдзелы займелі па 300-600 тыс. артыкулаў і сотні ўдзельнікаў якраз дзякуючы гэтаму правілу, што дазволіла мець дзясялкі адмінаў. Браў за першасны прыклад габрэйскую вікі. У Ізраілі выкарыстаньне анг.вікі ўсё ж пераважвае.--Удзельнік:W 22:58, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Тыя разьдзелы ад пачатку былі ў дзясяткі разоў большыя за наш, бо нарвэская і іўрыт маюць дзяржаўную падтрымку ў адрознасьць ад клясычнага стандарту беларускай мовы. Адсюль і сотні ўдзельнікаў. Калі хочаце давесьці нейкую пасьпяховасьць азначанага правіла, то трэба колькасна параўноўваць дынаміку росту адпаведных двух разьдзелаў зь іншымі такімі жа, т.б. на мовах, якія ёсьць дзяржаўнымі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 00:35, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Памыляецеся наконт сотняў удзельнікаў ад пачатку ў тых моўных разьдзелах. Можаце падрабязьней распытаць аб прычынах іх росту ў Удзельнік:Asaf (WMF), які ёсьць адначасна супрацоўнікам Фундацыі "Вікімэдыя". У выпадку габрэйскай былі наадварот суды над вікіпэдыстамі за выкарыстаньне дзяржаўных жа крыніцаў у габр. вікі, пра што той распавядаў яшчэ на Вікісустрэчы ЦУЭ 2019 году ў Сэрбіі і што нам нават у Беларусі пакуль ня сьнілася ў кашмарах. Ці ёсьць яшчэ пытаньне?--Удзельнік:W 12:23, 7 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Не перакладайце адказнасьці на ўдзельніка іншага моўнага разьдзелу, які не бярэ ўдзелу ў гэтай дыскусіі: статыстычны цяжар доваду тут цалкам ляжыць на вас асабіста. Прытым за абраны пэрыяд параўноваць маеце дынаміку (хуткасьць) росту зь іншымі больш-менш параўнальнымі моўнымі разьдзеламі (статус мовы, колькасьць носьбітаў, рэгіён), толькі па гэтым вы зможаце сьцьвярджаць пра нейкую эфэктыўнасьць. Ізраіль — дэмакратычная нацыянальная дзяржава, дзе дзяржаўная мова іўрыт і нацыяльная ідэнтычнасьць усяляк падтрымліваюцца, а не зьнішчаюцца, таму ня трэба мне апавядаць, што беларусам «сьнілася», а што «ня сьнілася». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:46, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Як той казаў, "за што купіў, за тое і прадаю" аповед супрацоўніка Фундацыі "Вікімэдыя" на Сустрэчы рэгіёну, якую тая Фундацыя сама і ладзіла, у тым ліку дзеля навучаньня вікіпэдыстаў. Вынік яўна лепшы за наш, бо там таксама былі адзінкі адмінаў, а цяпер дзясяткі. І глушыла іх уласнае Мінабароны, што пасур'ёзьней. Да таго ж, вырашаюцца вашыя ж найбольшыя страхі перад новымі адмінамі, якія пабудуць толькі тры гады, калі не падыдуць.--Удзельнік:W 15:21, 8 кастрычніка 2023 (UTC+3)
Карацей, лічыце гэта ўльтыматумам: альбо вы даеце нармальнае абгрунтаваньне, альбо далейшы ваш удзел у гэтым абмеркаваньні і адпаведным галасаваньні будзе разглядацца як дэструктыўныя паводзіны, скіраваныя на падрыў нармальнага функцыянаваньня гэтага моўнага разьдзелу. Я ўжо дастаткова змарнаваў на вашыя галаслоўныя глупствы часу, які мусіў быў прысьвяціць асноўнай мэце Вікіпэдыі — напісаньню і паляпшэньню артыкулаў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 15:45, 8 кастрычніка 2023 (+03)[адказаць]
Наўрад ці мая адкрытасьць у абгрунтаваньні можа лічыцца за дэструктыўнасьць. У вас ёсьць магчымасьць зьвярнуцца да першакрыніцы па-ангельску і запытаць камэнтар, які цікавіць. Няма сэнсу ўдаваць клоўна і разыгрываць каралеву драмы на пустым месцы, калі існуюць пасьпяховыя прыклады прапанаванага правіла перад вачыма, што прапануецца на міжнародным мерапрыемстве Фундацыі "Вікімэдыя" да перайманьня. Буду ўдзячны за працяг абмеркаваньня на старонцы галасаваньня, каб больш удзельнікаў магло азнаёміцца зь яго зьместам.--Удзельнік:W 21:40, 9 кастрычніка 2023 (UTC+3)