Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Абраньне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Адміністратары і бюракраты абіраюцца на тры гады. Па заканчэньні тэрміну яны губляюць паўнамоцтвы, калі адмаўляюцца ад паўторнага вылучэньня, а таксама калі не адпавядаюць патрабаваньням для абраньня. Вынік галасаваньня для іх абавязковы: пры атрыманьні меншасьці галасоў у падтрымку, адміністратар (бюракрат) мае пакінуць сваю пасаду.

Патрабаваньні пры вылучэньні[рэдагаваць крыніцу]

  1. Знаёмасьць зь Вікіпэдыяй і прыняцьцё яе мэтаў.
  2. Прытрымліваньне прынцыпаў Вікіпэдыі і рашэньняў, прынятых падчас апытаньняў, нават пры нязгодзе зь імі.
  3. Чынны ўнёсак у Беларускую Вікіпэдыю цягам 4-х месяцаў да вылучэньня.
  4. Прынамсі 1000 рэдагаваньняў у Беларускай Вікіпэдыі.

Хада вылучэньня[рэдагаваць крыніцу]

Галасаваньне доўжыцца тры тыдні. Пры галасаваньні ўлічваюццца толькі галасы за і супраць. Права галасаваць маюць удзельнікі, якія на пачатак галасаваньня:

  1. зрабілі прынамсі 100 рэдагаваньняў у Беларускай Вікіпэдыі;
  2. не заблякаваныя ад рэдагаваньня;
  3. мелі прынамсі 20 рэдагаваньняў цягам трох апошніх месяцаў у Беларускай Вікіпэдыі;
  4. ня робаты.

У выніку ўзьнікненьня супярэчнасьцяў, ва ўсіх выпадках перавага заўсёды застаецца за патрабаваньнямі зь Вікіпэдыя:Галасаваньні.

Зваротная сіла[рэдагаваць крыніцу]

На гэтае правіла распаўсюджваецца норма зваротнай сілы. Гэта значыць, што патрабаваньні гэтага правіла не распаўсюджваюцца на адносіны, якія ўзьніклі да яго ўхваленьня супольнасьцю.