Аген
Аген лац. Agien / Ahien | |
Agen | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Agi + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Агін, Ягін, Якін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Аген» |
Аге́н (Агін, Ягін, Якін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Аген, Еген, Агін або Екіна (Agenus, Egen, Agin, Ekino) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова ег- (аг-, ек-) (імёны ліцьвінаў Ягвін, Ягінт, Ягоўд; германскія імёны Egwinus, Egind, Egold) паходзіць ад гоцкага agis 'страх' або agja 'вастрыё, меч'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Новогородець… Внезда Ягинича (Цьвярскі летапіс)[3]; двора Жорославъки в Городеньскомъ повете, што перед тымъ з данины нашое Иванъ Кобяковъ держалъ, з людми из землями, и с челядю невольною… Олифер Лошинчичъ а Харъбута а Окген служъба (17 лістапада 1529 году)[4]; подле земль бояръ Упійскихъ Оагиновъ (1554 год)[5]; Dominik Jakin Swolkień (7 лютага 1780 году)[6]; Parafia popielska… Ogieniszki dwór (1784 год)[7].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Агініч (Oginicz) — літоўскі шляхецкі род[8].
У XVI ст. існавала сяло Ягінішкі (Ягинишки) у Жамойцкім старостве[9].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 36—37.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 39.
- ^ ПСРЛ. Т. 15. — СПб, 1865. С. 289.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 213.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 36.
- ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 307.
- ^ Skibicki S. Dekanat kupiski diecezji wileńskiej w świetle opisów parafii z 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2009. S. 108—109.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 9. — Warszawa, 1937. S. 135.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 348.