Медзін
Медзін лац. Miedzin | |
Meddin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Mado + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Мэдын, Медзень |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Медзін» |
Медзін (Мэдын), Медзень — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Медзін (Meddin) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова мад- (мед-, мат-) (імёны ліцьвінаў Матывік, Медвін, Матар; германскія імёны Mathwig, Medwinus, Matter) паходзіць ад гоцкага maþa 'добры, пачэсны'[2].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Довъятъ Мединович з братомъ (1528 год)[3]; Miedziny (1744 год)[4]; Czwierć Daugule… Danila Medyn, Jonik Medyn (1765 год)[5]; Parafia michaliska… Miedzieniszki (1784 год)[6].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Даўят Медзінавіч — вялёнскі баярын, які ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Мэдыновічы (Medynowicz) — літоўскі шляхецкі род[7].
На гістарычнай Слонімшчыне існуе вёска Мядзеневічы, у гістарычнай Прусіі — Мэдэнаў. Назву Меднікі маюць вёскі на гістарычных Ашмяншчыне і Віленшчыне.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 163.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 31. — Витебск, 1903. С. 310.
- ^ Świderski A. F. Dekanat świrski w 1784 r. w świetle opisów plebanów. — Białystok, 2004. S. 61—62.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 8. — Warszawa, 1937. S. 193.