Альгін
Альгін лац. Algin / Alhin | |
Heligin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Helgi + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Алгін, Элькін, Яўгін |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Альгін» |
Альгі́н (Алгін, Элькін, Яўгін, Вольгін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча. Жаночае імя — Альгіньня.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Гэлігін або Алькін (Heligin, Alkin[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -алг- (-алк-, -гэлк-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Альгімонт; германскія імёны Algardus, Alcmunt) паходзіць ад гоцкага alhs 'бажніца', германскага helig 'сьвяты'[3]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Augino[4] (Auginus, Augenus[5]).
У запісах мэтрыкі папскай сэмінарыі ў Браўнсбэргу адзначаецца ў 1584 годзе швэд Olaus Alginus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: у Бряславли… земли пустовские… а Алгиновщину (26 кастрычніка 1514 году)[7]; на бояриню господарскую повету Витебъского, невестъку свою, Тишковую Богдановичъ Воишковича Олгинью… тая Ольгинья… тую Ольгинью (5 лютага 1539 году)[8]; челядь… Дорота, Олгинина дочка (28 ліпеня 1542 году)[9]; Алкгинишки сеножати (7 верасьня 1552 году)[10]; шляхтичовъ — панъ Станиславъ Волгиновичъ (1601 год)[11]; Olginiany (1744 год)[12].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Элькіны (Elkin) — літоўскі шляхецкі род[13].
У 1600 годзе ўпамінаўся маёнтак Яўгіны каля Вялёны[14].
На 1904 год існавала вёска Алгінкі Карабанава Займішча ў Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[15].
У гістарычнай Прусіі існуе вёска Эльгнова.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 220.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 730.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 206.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule. T. III: Les noms de personnes contenus dans les noms de lieux. — Paris, 1985. P. 548.
- ^ Die Matrikel des päpstlichen Seminars zu Braunsberg 1578—1798. — Braunsberg, 1925. S. 37.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 257.
- ^ Литовская метрика. Книга № 228. — Москва, 2008. С. 178.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 230 (11) (1542). — Vilnius, 2001. P. 20.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 132.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 8. — Вильна, 1875. С. 41.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 118.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 263.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 291.