Адам Станіслаў Красінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адам Станіслаў Красінскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 24 сьнежня 1810(1810-12-24)
Памёр 9 траўня 1891(1891-05-09) (80 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці рыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі дыякан, паэт, каталіцкі сьвятар, філёляг, перакладнік, каталіцкі біскуп
Мова польская мова[1] і лацінская мова[1]

А́дам Стані́слаў Красі́нскі (па-польску: Adam Stanislaw Krasinski; 24 сьнежня 1810, в. Велнічы, Валынская губэрня — 9 траўня 1891, Кракаў) — віленскі біскуп, прапаведнік, філёляг, паэт, перакладнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся ў гімназіі піяраў у Корацкім Міжрэччы і ў Любяшове, затым у Віленскай Духоўнай акадэміі. Быў прафэсарам Рымска-каталіцкай акадэміі ў Санкт-Пецярбургу (18531858). У 18581864 біскуп віленскі. За адмову асудзіць Паўстаньне 1863-1864 гадоў і яго ўдзельнікаў на распараджэньне Міхаіла Мураўёва быў арыштаваны і высланы ў Вятку. Жыў у ссылцы ўва ўнутранай Расеі дваццаць гадоў (да 1882). У 1883 абгрунтаваўся ў Кракаве. Сябар кракаўскай Акадэміі навук (па-польску: Akademia Umiejetnosci).

Галоўныя перакладніцкія працы Красінскага — «Паэтычнае мастацтва» Гарацыя (па-польску: "Sztuka rymotworcza Horacego z lacinskiego"; Вільня, 1835) і вершаваны пераклад «Слова пра паход Ігараў» (па-польску: "Piesn o polku Igora: Staroslawianski poemat z XII wieku"; Спб., 1856). Красінскаму таксама прыналежаць «Польская граматыка для дзяцей» (1839; некалькі выданьняў), «Літаратурны навагоднік» (1835, 1838 i 1843), падручнік права «Кананічнае права» (Вільня, 1861), «Слоўнік польскіх сынонімаў» (1885, 2 тамы), «Афарызмы, вершы» (1888, 2-е выданьне 1906), «Успаміны» (1901).

  1. ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі