Адана Дэмірспор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Адана Дэмірспор
Поўная назва Adana Demirspor Kulübü A.Ş.
Заснаваны 1940
Горад Адана, Турэччына
Стадыён Ені-Адана
Умяшчальнасьць: 33 543
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2022—2023 4 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
adanademirspor.org.tr (тур.)

«Адана Дэмірспор» (па-турэцку: Adana Demirspor) — турэцкі футбольны клюб з гораду Аданы. Заснаваны ў 1940 годзе. Акрамя футболу ў структуры клюбу маюцца сэкцыі ў веславаньні, настольным тэнісе, тэквандо і валейболе[1].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны працаўнікамі Турэцкай чыгункі ў 1940 годзе. Адразу акрамя футболу была сфармаванае каманда дзеля гульні ў водным пола. Пры гэтым дружына ў гэтым відзе спорту была вельмі пасьпяховай, дзесяцігодзьдзямі здабываючы трафэі і маючы вялікую колькасьць заўзятараў. Футбольная дружына брала ўдзел у мясцовых спаборніцтвах. У 1954 годзе «Адана Дэмірспор» спаборнічала ў аматарскім чэмпіянаце Турэччыны. Справа ў тым, што да 1959 году ў краіне не існавала агульнагатурэцкага прафэсійнага чэмпіянату. Калі ж ён паўстаў у ім бралі ўдзел клюбы з Стамбулу, Анкары і Ізьміру. Далучыўшыся да лігі ў 1960 годзе, «Адана Дэмірспор» стаў першым клюбам лігі, які базуцца па-за вялікімі гарадамі. Але, дэбют быў няўдалым, бо клюб фінішаваў апошнім у чэмпіянаце, а хатнія матчы быў вымушаны ладзіць у Анкары. Праз год аданцы зноў вярнуліся ў рэгіянальную лігу. Пасьля стварэньня Другой лігі «Адана Дэмірспор» далучыўся да яе і ў першы ж сэзон фінішаваў другім. Камандзе спатрэбілася дзевяць гадоў, каб урэшце прасунуцца ў найвышэйшы дывізіён. Аданскі клюб забясьпечыў сабе павышэньне клясы пасьля перамогі над клюбам «Ушакспор» зь лікам 2:0, дзякуючы галам Фатыха Тэрыма і Бэкташа Юртасына[2]. У сэзоне 1977—1978 гадоў каманда прасунулася да фіналу Кубка Турэччыны, але паводле вынікаў двубою саступіла тытул «Трабзанспору».

Склад[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Актуальны на 11 лютага 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Турэччыны Бр Ілмаз Акташ 2003
2 Сьцяг Турэччыны Аб Ісмаіл Чакчалыш 2000
4 Сьцяг Турэччыны Аб Сэміх Гюлер 1994
5 Сьцяг Гвадэлюпы Аб Андро Гравіён 1998
6 Сьцяг Турэччыны ПА Тайфун Айдоган 1996
7 Сьцяг Турэччыны Нап Юсуф Сары 1998
8 Сьцяг Турэччыны ПА Эмрэ Акбаба 1992
9 Сьцяг Італіі Нап Марыё Балятэльлі 1990
10 Сьцяг Францыі Нап Набіль Аліюі 1999
11 Сьцяг Калюмбіі Нап Стывэн Мэндоса 1992
13 Сьцяг Ірану Аб Міляд Магамадзі 1993
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Хасэ Радрыгес 1994
15 Сьцяг Паўночнай Македоніі Аб Ёван Манеў 2001
16 Сьцяг Турэччыны ПА Ізэт Чэлік 2004
17 Сьцяг Казахстану Нап Абат Аймбэтаў 1995
19 Сьцяг Турэччыны ПА Мустафа Капі 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Францыі ПА Эдуар Мішу (ар. ПСЖ) 2003
21 Сьцяг Турэччыны Аб Абдулсамэт Бурак 1996
24 Сьцяг Турэччыны Аб Бурхан Эрсой 2003
26 Сьцяг Турэччыны ПА Дарухан Такёз 1996
29 Сьцяг Швайцарыі Нап Фларэнт Шэху 2002
30 Сьцяг Партугаліі Нап Нані 1986
32 Сьцяг Турэччыны Нап Юсуф Эрдаган 1992
39 Сьцяг Турэччыны Бр Вэдат Каракуш 1998
56 Сьцяг Турэччыны Нап Юсуф Барасы 2003
60 Сьцяг Турэччыны Нап Азан Дэмірбаг 2008
66 Сьцяг Сэнэгалу Аб Пап Абу Сысэ 1995
71 Сьцяг Азэрбайджану Бр Шагрудын Магамэдаліеў 1994
77 Сьцяг Тунісу Нап Матэз Нурані 2002
93 Сьцяг Францыі Нап Брэйтон Фужо 2004
Сьцяг Альжыру Аб Юсэф Аталь 1996
Сьцяг Анголы ПА Маэстру 2003

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]