Аднаўляльная энэргія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выкарыстаньне ветру як крыніцы энэргіі

Аднаўляльная энэргія — крыніцы энэргіі, выкарыстаньне якіх не прывядзе ў доўгатэрміновай пэрспэктыве да іх нястачы. Звычайна да аднаўляльнай энэргіі адносяць энэргію ветру, сонечную энэргію, геатэрмальную энэргію, энэргію хваляў і марскіх цячэньняў, рачную гідраэнэргію, а таксама энэргію атрымліваемую зь біямасы (біягаз, які атрымліваецца на сьметніках, таксама які атрымліваецца ў выніку ачысткі сточных водаў і гніеньня астаткаў расьлінаў і жывёл). Акрамя гэтага існуе энэргія, якая атрымліваецца зь неаднаўляльных крыніцаў (прыродны газ, лупняк, вугаль і г.д.). Выкарыстаньне гэтых крыніцаў энэргіі вядзецца значна хутчэй за іх аднаўленьне.

Самай папулярнай крыніцай аднаўляльнай энэргіі зьяўляецца энэргія падаючай вады. Астатнія крыніцы выкарыстоўваюцца, пакуль, недастаткова. У апошнія гады, высокія кошты на сыравіну прывялі да актывізацыі вывучэньня выкарыстаньня аднаўляльнай энэргіі ва ўсім сьвеце. Аднаўляльная энэргія можа быць шкоднай да навакольнага асяродзьдзя, хоць і значна меней чым неаднаўляльная.

Аднаўляльныя крыніцы энэргіі забясьпечваюць каля 8,5% ад агульнага энэргітычнага попыту чалавецтва[1]. Ад пачатку XXI стагодзьдзя назіраецца павелічэньне інвэстыцыяў у разьвіцьцё аднаўляльных крыніц энэргіі, якія расту экспанэнцыйна. Гэта абумоўлена, з аднаго боку, зьніжэньнем коштаў на іх, а зь іншага, субсідыямі, якія маюцца ў многіх краінах. Прыхільнікі выкарыстаньня аднаўляльных крыніц энэргіі паказваюць на праблемы, зьвязаныя з спальваньнем выкапнёвага паліва ў якасьці крыніцы энэргіі, што ёсьць чыньнікам забруджваньня навакольнага асяродзьдзя, глябальнага пацяпленьня і зьнясіленьня рэсурсаў. Іхныя апанэнты, у адказ, паказваюць на высокія затраты, валятыльнасьць энэргіі, дадатковыя экалягічныя выдаткі і сумніўнай эфэктыўнасьцю ў дачыненьні да спажываньня выкапнёвага паліва.

Разьвіцьцё аднаўляльнай энэргетыкі мае вялікае значэньне на далейшы лёс чалавецтва, паколькі гаручыя карысныя выкапні, якія зьяўляюцца асновай вытворчасьці энэргіі ў пачатку XXI стагодзьдзя, маюць абмежаваныя запасы, якія рана ці позна будуць вычарпаны. Ідэальным для выжываньня чалавецтва было бы ўстойлівае разьвіцьцё, канцэпцыя, згодна зь якой вытворчасць і спажываньне энэргіі грамадзтвам былі б збалянсаваны так, каб не залежыць ад рэсурсаў, даступных толькі часова.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Аднаўляльная энэргіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў