Адрыян Нэстасэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Адрыян Нэстасэ

Настасэ Адрыян (па-румынску Adrian Năstase) (нар. 22 чэрвеня 1950 ў Бухарэсьце), румынскі палітык.

Юрыст, адмысловец у міжнародным праве. Скончыў юрыдычны і гісторыка-філязофскі факультэты Бухарэсцкага ўнівэрсытэту. У 1990 выбраны дэпутатам у парлямэнт, у 1990 - 1992 гадах быў міністрам замежных справаў, у 1992-1996 гадах – старшынём палаты дэпутатаў, у 1996-2000 – віцэ-старшыня палаты дэпутатаў і лідэр сацыял-дэмакратычнае парляманцкае апазыцыі.

У сьнежні 2000 году стаў прэм'ер-міністрам Румыніі, са студзеня 2001 году зьяўляўся таксама старшынём Румынскай сацыял-дэмакратычнай партыі. Падчас ягонага прэм’ерства Румынія праводзіла перамовы аб уступленьні ў Эўрапейскі Зьвяз. У сьнежні 2004 году браў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах, на якіх прайграў Траяну Басэску, набраўшы 51,23% галасоў супраць 48,77%. Пасьля гэтага 20 сьнежня 2004 году пайшоў у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра. З 21 сьнежня 2004 году зноў займае пасаду старшыні палаты дэпутатаў.