Алег Румо (старэйшы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алег Румо
дэпутат Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусі[d]
9 студзеня 1996 — 9 студзеня 2000
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
27 лістапада 1996 — 21 лістапада 2000
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 21 жніўня 1941(1941-08-21) (82 гады)
Партыя:
Дзеці: Алег Румо[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
мэдаль «За працоўную адзнаку» мэдаль «У адзначэньне 100-рочча з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
значак „Выдатніку аховы здароўя“

Алег Румо (21 жніўня 1941, в. Таліца, Слуцкі раён, Менская вобласьць) — беларускі лекар і палітык.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 21 жніўня 1941 году ў в. Таліца Слуцкага раёну.

Бацька, Васіль Цімафеевіч Румо (1909—1983), нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Мастычыне Сеньненскага павету. Працаваў дырэктарам кансэрвавага заводу ў Слуцку, загадчыкам аддзела прапаганды Клецкага райкаму партыі, пасьля вайны — на партыйнай працы, пазьней — старшынём калгасу. Матка, Вольга Мікалаеўна Румо (Балвановіч), усё жыцьцё працавала фэльчарам[1].

У 1958 годзе Алег Румо скончыў школу ў Слуцку з залатым мэдалём і паступіў у Менскі дзяржаўны мэдычны інстытут, які скончыў у 1964 годзе.

У 1963 годзе ўзяў шлюб з Валянцінай Міхайлаўнай Драко, якая вучылася разам зь ім у мэдычным інстытуце на лекара-пэдыятра. Пасьля мэдычнага інстытуту працаваў у мэдычнай амбуляторыі (в. Пасека Старадароскага раёну), пазьней — анколягам, хірургам у Слуцкай лякарні. У 1976 годзе прызначаны на пасаду намесьніка галоўнага лекара Слуцкага раёну[2].

У 1995 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня (1995—1996). 27 лістапада 1996 году ўвайшоў у склад Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га скліканьня[3].

Пасьля заканчэньня дэпутацкіх паўнамоцтваў працягнуў працаваць лекарам. У 2010 годзе выйшаў на пэнсію.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ганаровы грамадзянін Слуцку (2016)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]