Аляксандар Чыж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Чыж
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 лютага 1997(1997-02-10)[1] (27 гадоў)
Рост 185 см
Вага 79 кг[3]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Мазыр
Нумар 2
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2021 Дынама Менск 15 (2)
2017 Нафтан 13 (1)
2021 Туран 13 (1)
2022—2023 Тарпэда-БелАЗ 23 (1)
2024—4 Славія Мазыр 3 (0)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
7 красавіка 2024.

Аляксандар Чыж (нарадзіўся 10 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, абаронца мазырскай «Славіі».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец ДЮСШ гораду Бярозы. З 2014 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама», дзе пазьней замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2017 году склаў новы доўгатэрміновы кантракт з «Дынама»[4]. Да сэзону 2017 году рыхтаваўся поруч з асноўнай камандай, але пачаў яго ў дублюючым складзе. У траўні трэнэрам галоўнай каманды быў прызначаны Сяргей Гурэнка, які раней кіраваў рэзэрвовым складам. Пасьля гэтага Чыж пачаў прыцягвацца да асноўнага складу. 10 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, адгуляўшы ўвесь матч супраць «Менску» (2:0) на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

У ліпені 2017 году быў аддадзены ў арэнду наваполацкаму «Нафтану» да сканчэньня сэзону 2017 году[5]. У складзе «Нафтана» здолеў замацавацца ў асноўным складзе ў цэнтры абароны.

У студзені 2018 году вярнуўся ў «Дынама»[6]. У сэзоне 2018 году чаргаваў выступы ў дублі і ў першай камандзе, у кастрычніку не гуляў праз траўмы. У 2019—2020 гадах гуляў пераважна за дубль, часам зьяўляўся ў асноўнай камандзе, пры гэтым шмат прапускаў матчаў праз пашкоджаньні.

У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду дэбютанту казаскай Прэм’ер-лігі «Турану»[7]. Спачатку пераважна заставаўся на лаўцы запасных, а пачынаючы зь лета замацаваўся ў першай адзінаццатцы. У сьнежні 2021 году па заканчэньні працоўнае дамовы зышоў з «Дынама»[8].

У студзені 2022 году склаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[9]. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[10]. У студзені 2024 году пакінуў Жодзін[11] і неўзабаве стаў гульцом мазырскай «Славіі»[12].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2015 годзе гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. 25 сакавіка 2017 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (2:1).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дынама Менск 2017 Найвышэйшая ліга 1 0
Нафтан 13 1
Дынама Менск 2018 Найвышэйшая ліга 5 0

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]