Артур Рубінштэйн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Артур Рубінштэйн

Артур Рубінштэйн (пол. Artur Rubinstein, у іншых мовах звычайна імя пішацца як Arthur; 28 студзеня 1887, Лодзь — 20 сьнежня 1982, Жэнэва) — выбітны польскі і амэрыканскі піяніст і музычна-грамадзкі дзяяч габрэйскага паходжаньня.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Творчая спадчына Рубінштэйна велізарная — у яго рэпэртуар ўваходзілі сачыненьні ад І. С. Баха да кампазытараў першай паловы XX стагодзьдзя, аднак найбольшую вядомасьць яму прынесла выкананьне музыкі эпохі рамантызму, у прыватнасьці, Фрыдэрыка Шапена, лепшым выканаўцам твораў якога шматлікія музыкі лічаць менавіта Рубінштэйна. Яго выкананьне адрозьніваецца пранікнёным лірызмам і тонкай фразіроўкай, экспрэсіўнасьцю і багатай гамай адценьняў гучання.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Артур Рубінштэйнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў