Аслан Масхадаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Аслан Масхадаў
1999 г.
1999 г.
3-і прэзыдэнт Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя
12 лютага 1997 — 8 сакавіка 2005
Папярэднік: Зэлімхан Яндарбіеў
Наступнік: Абдул-Халім Садулаеў
Асабістыя зьвесткі:
Нарадзіўся: 21 верасьня 1951
вёска Шокай (вёска), Асакараўскі раён, Карагандзінская вобласьць, Казаская ССР, СССР
Памёр: 8 сакавіка 2005 (53 гады)
вёска Талстой-Юрт(ru), Грозьненскі раён, Чачэнія, Расея
Нацыянальнасьць: чачэнец
Сужэнец: Кусама Язэдаўна Масхадава
Дзеці: Трое: сын Анзор (нар. 1979), дачка Фаціма (1981)
Род: Аларой(ru)
Адукацыя: Ленінградзкая ваенная артылерыйская акадэмія (1981)
Рэлігія: Іслам
Узнагароды:
За службу Радзіме ва Ўзброеных сілах СССР 2 ступені Гонар Нацыі
Signature of Aslan Maskhadov.png

Асла́н (Халіт) Аліевіч Масха́даў (чач. Масхадан Іаьлин кІант Аслан (Халид); 1951, вёска Шокай Карагандзінскай вобласьці, цяпер Казахстан — 2005, вёска Талстой-Юрт, Чачэнія, Расея) — вайсковы й палітычны дзяяч Чачэніі, які браў чынны ўдзел у незалежніцкім чачэнскім руху.

У 1969 годзе паступіў на вучобу ў тбіліскую вышэйшую артылерыйскую вучэльню, якую закончыў у 1978 годзе. З 1972 па 1978 гады ўзначальваў вайсковыя аддзелы на Далёкім Усходзе СССР, быў там начальнікам штабу дывізіёну. З 1981 па 1986 гады служыў у Вугоршчыне ў месьце Сэгет, затым у Прыбалтыцы ў якасьці начальніка палка самаходных артылерыйскіх атрадаў. Са сьнежня 1990 году начальнік штабу ракетных войскаў і гартылерыі Віленскага гарнізону, якім загадваў беларускі генэрал Валер Фралоў[1]. Браў удзел у карным паходзе на віленскае тэлебачаньне ў 1991 годзе. Выйшаў у адстаўку ў 1992 годзе. Меў чын палкоўніка войскаў СССР.

Пасьля прыезду ў Чачэнію далучыўся да Джахара Дудаева. Займаўся ў асноўным штабной працай. Заняў пасаду начальніка Галоўнай вайсковай рады Ічкерыі. Браў чынны ўдзел Першай і Другой расейска-чачэнскіх войнах (19941996 і 19992009 гг. адпаведна). З 1992 па 1994 годы зьяўляўся кіраўніком Грамадзянскай абароны і намесьнікам кіраўніка Галоўнай вайсковай рады войскаў Ічкерыі. Зь лістапада 1993 году выконваў абавязкі кіраўніка Галоўнай вайсковай рады (бо колішні кіраўнік выклікаў незадаволенасьць Дудаева з-за яго дзеяньняў у час мяцяжу супраць Дудаева ў 1993 годзе). У сьнежні 1994-пачатку 1995 гадоў кіраваў абаронай Грознага ў час Першай расейска-чачэнскай вайны. У лютым 1995 году Масхадаў стаў дывізійным генэралам. Да канца першай вайны з Расеяй быў кіраўніком Галоўнай вайсковай рады. 27 студзеня 1997 году выйграў выбары на пасаду прэзыдэнта Ічкерыі. На выбрах атрымаў 59,1 % галасоў. Гэтую пасаду займаў да сваёй сьмерці ў 2005 годзе. У 1997 годзе зьмяніў імя Аслан на Халіт, з-за таго, што яно было больш мусульманскім імем, чым Аслан. Варожа ставіўся да ісламскіх радыкалаў, але рашучых дзеяньняў супраць іх не прымаў. З пачаткам Другой вайны з Расеяй пачаў супрацоўнічаць з ісламістамі. Яны сталі яго асноўнай ударнай сілай у вайне з Расеяй. Быў забіты расейскімі вайскоўцамі ў 2005 годзе.

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бацька — Алі. Меў братоў: Леча, Лема. Меў сястру: Буча, Жоўзган. Аслан Масхадаў ажаніўся з Кусамай Семіевай. Меў сына Анзора (нар. у 1979 годзе). Анзор вучыўся ў Малайзіі. Цяпер невядома, дзе жыве сям’я Аслана Масхадава.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]