Бонда (вёска)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бонда
трансьліт. Bonda
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Мядзельскі
Сельсавет: Сваткаўскі
Насельніцтва: 2 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1797
Паштовы індэкс: 222384
СААТА: 6240840006
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′18″ пн. ш. 27°0′6″ у. д. / 54.73833° пн. ш. 27.00167° у. д. / 54.73833; 27.00167Каардынаты: 54°44′18″ пн. ш. 27°0′6″ у. д. / 54.73833° пн. ш. 27.00167° у. д. / 54.73833; 27.00167
Бонда на мапе Беларусі ±
Бонда
Бонда
Бонда
Бонда
Бонда
Бонда

Бо́нда[1] — вёска ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавету.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1846 вёска маёнтку Вузла Вялейскага павету Віленскай губэрні, валоданьне К. І. Тызэнгаўзу, 5 двароў, 43 жыхары. У 1868 годзе ў вёсцы 3 двары, 37 жыхароў. У 1904 годзе ў складзе Мядзельскай воласьці Вялейскага павету, 59 жыхароў, ў 1908 годзе 5 двароў, 67 жыхароў.

У 1921 г. вёска Мядзельскай гміны Дунілавіцкага (з 1925 г. Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства.

З 12.10.1940 году ў Брусоўскім сельсавеце Мядзельскага раёну Вялейскай, з 20.09.1944 Маладэчанскай абласьцей, з 21.05.1951 г. у Сваткаўскім сельсавеце, з 20.01.1960 г. Менскай вобласьці, з 01.10.1973 г. у Вузьлянскім сельсавеце, з 23.03.1987 г. зноў у Сваткаўскім сельсавеце.

У 1948 годзе створаны калгас «Запавет Леніна». З 15.04.1954 г. вёска ў складзе калгасу імя Леніна (да 09.11.1961 г. калгас імя Сталіна, з 1988 цэнтар — Сваткі), з 1994 г. у аграфірме «Зара», з сакавіка 1997 году ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве імя М. Танка (цэнтар — вёска Сваткі).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1921 год — 13 двароў, 85 жыхароў[2]
  • 1960 год — 69 жыхароў
  • 1997 год — 9 двароў, 12 жыхароў
  • 2009 год — 2 чалавекі[3]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 29.
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі