Бон Андрэ Жано дэ Мансі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Бон Андрэ Жано дэ Мансі
па-француску: Bon-Adrien Jeannot de Moncey
31 ліпеня 1754 — 20 красавіка 1842
Moncey-de-conegliano.jpg
Месца нараджэньня Мансі
Месца сьмерці Парыж
Прыналежнасьць Сьцяг Францыи 1638-1790 Каралеўства Францыя
Сьцяг Францыі 1790-1794 Францускае каралеўства
Сьцяг Францыі Француская Рэспубліка
Сьцяг Францыі Француская імпэрыя
Сьцяг Каралеўскай Францыі Каралеўства Францыя
Сьцяг Францыі Каралеўства Францускае
Род войскаў Пяхота
Гады службы 17711830
Званьне Маршал Францыі
Камандаваў Генэрал-інспэктар Жандармэрыі
Губэрнатар інвалідаў
Бітвы/войны Рэвалюцыйныя войны
Напалеонаўскія войны
Гішпанская экспэдыцыя
Бон Андрэ Жано дэ Мансі ў Вікісховішчы

Бон Андрэ Жано дэ Мансі, мелы тытул герцаг дэ Канэльяна (па-француску: Bon Adrien Jannot de Moncey, duc de Conegliano, 17541842) — маршал Францыі; пачаўшы службу з 15 гадоў, простым радавым, у 1794 годзе быў ужо дывізіённым ґенэралам. У 1799 годзе ён камандаваў заходне-пірэнэйскім войскам, а ў 1800 годзе перайшоў у Італію праз Сэн-Гатард.

Пры заснаваньні імпэрыі Мансі атрымаў чын маршала, а ў 1805 годзе — тытул ґерцаґа дэ Канэльяна; у 1808-9 гг., камандуючы корпусам у Гішпаніі, садзейнічаў авалоданьню Сарагосай; у 1814 годзе, калі займаў пасаду начальніка штаба Нацыянальнае ґвардыі, браў удзел у абароне Парыжа; у 1815 годзе за адмову ад старшынства ў судзе над маршалам Нэям падвергся 3-месячнаму зьняволеньню; у 1823 годзе камандаваў корпусам у войсках герцага Ангулемскага у Гішпаніі; пры Люі-Філіпе быў кашталянам парыскага дому Інвалідаў.