Бярнут

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Barnut
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Barno + суфікс з элемэнтам -т- (-t-)
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бярнут»

Бярнут — мужчынскае імя.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Берн або Барна (Bern, Barno) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова берн- (бэрн-) (імёны ліцьвінаў Бернат, Бернар, Бэрнард; германскія імёны Bernat, Bernar, Bernard) паходзіць ад германскага beran 'мядзьведзь'[3]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і славянскіх мовах[4].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы імя Barnut, вытворнага ад германскага імя Bern[5]: Domini Barnut XVI (1236 год)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Бернут Маневич (1 ліпеня 1542 году)[7]; чоловека своего Матея Бернутевича… земли веръхуописаные… Берънутевъщину (12 сакавіка 1558 году)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Бярнуці.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 265.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 54.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 15.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 204.
  5. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
  6. ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 94.
  7. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 13.
  8. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 43 (1523—1560 гг.). — Менск, 2003. С. 88.
  9. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 377.