Бірат
Бірат лац. Birat | |
Beradt | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Bero + Hatho |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Берэт, Бірэта, Перат |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бірат» |
Бірат (Перат), Берэт (Бірэта) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Бэрат, Бэрэт або Пэрэт (Beradt, Bereth, Perret) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[2], германскага bero 'мядзьведзь'[3], а аснова -гад- (-ад-, -ат-) (імёны ліцьвінаў Ядвіга, Гатман, Гатаўт; германскія імёны Hadwig, Hadoman, Hathald) — ад гоцкага *haþus[4], германскага hathu 'бой'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Янко Ператовичъ (19 красавіка 1539 году)[6]; подле пановъ Бирятовъ (23 жніўня 1594 году)[7]; Bireciszki (1744 год)[8].
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Баляслаў Усьцінавіч Бірэта — павераны пры Вількамірскай міравой акрузе на 1897 году[9]
- Уладзіслаў Бірэта — сябра падатковага ўраду Вількамірскага павету на 1897 году[10]
Біраты — шавельскія зямяне, якія ўпамінаюцца ў 1594 годзе.
Берэты — літоўскі шляхецкі род[11].
Бірэты (Birett) гербу Дэнгаф — літоўскі шляхецкі род з Вількамірскага павету[12].
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1954. S. 180.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 70.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 87.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 17. Акты Гродненского земского суда. — Вильна, 1890. С. 96—97.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 501.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897. С. 25.
- ^ Памятная книжка Ковенской губернии на 1898 год. — Ковна, 1897.С. 188.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 41.