Бірэйка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Biriko
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Biro + суфікс з элемэнтам -к- (-k-)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Бірык, Берыка, Бярэйка, Берка, Пірыка, Пірка
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бірэйка»

Бірэйка (Бірык, Пірыка, Пірка), Бярэйка (Берыка, Берка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Берыка або Бірыка, пазьней Бірка (Berico, Birico, Biriko, Birke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -бер- (-бір-) (імёны ліцьвінаў Бірын, Бірыбольд, Бэрвольд; германскія імёны Birin, Beribald, Berwoldus) паходзіць ад гоцкага baira[2], германскага bero 'мядзьведзь'[3].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Birke[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Niklos Bireiken (1403 год)[5]; Pirko cliens Gedigolth (21 верасьня 1416 году)[6]; Яну Биреиковичу 15 копъ (1509 год)[7]; бояринъ господаръскии, наимя Анъдрушко Бериковичъ (1518—1522 гады)[8]; Makar s braciam Pirikowiczi (1563 год)[9]; Wojciech Birko (1621 год)[10]; Jan Birik na miejscu Piotra Pawłowicza Birika… Augustyn Biryg na miejscu Symona Biryga… Balcer Birikowicz… Marek Birikiewicz (1667 год)[11]; Jan Byryk z Rubeżajciów na miejscu P. Piotra Beryka dym[12], Jan Birikowicz[13], Marcin Birikowicz[14] (1690 год); Antoni Berejko (1765 год)[15]; Barbara Bereykowa de Posvol (1773 год)[16].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ян Бірэйкавіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў 1509 годзе
  • Амбражэй Янавіч Бірык — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1594—1595 гадох[17][18]
  • Антоні Бярэйка — шляхціч Полацкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў попісе 1765 году
  • Кандрат і Карней Беркі — жыхары вёскі Салахвянаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1779 годзе[19]
  • Павал, Максім і Аляксей Беркі — жыхары вёскі Смаленшчыны (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1782 годзе[20]

Бірыкі (Бірыковічы) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці

Берыкевічы гербу Габданк[21]літоўскі шляхецкі род[22][23].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Бірыкі, на гістарычнай ПолаччынеБеркавічы, на гістарычнай ВіцебшчынеБеркава.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 260—261.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 52.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
  4. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 20.
  5. ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 966.
  6. ^ Sochacka A. Zjazdy polsko-litewskie w Lublinie i Parczewie w czasach Władysława Jagiełły // Annales Universitatis Mariae Curie-Skłodowska. Sectio F, Historia. Vol. 41/42 (1986/1987). S. 73.
  7. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 417.
  8. ^ Литовская метрика. Т. 1. — Петербург, 1903. С. 1055.
  9. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 428.
  10. ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 98.
  11. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 196.
  12. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 76.
  13. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 174.
  14. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 176.
  15. ^ Mienicki R. Rejestr popisowy województwa połockiego z dn. 30 IX. 1765 r. // Ateneum Wileńskie. Т. 11 (1936). S. 328.
  16. ^ Sẽnosios Pasvalio bažnyčios knygos. VII. 1743—1776 metų mirties metrikų knyga. — Savilaida, 2016. P. 53.
  17. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 3. ― Вильна, 1904. С. 101.
  18. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 4. ― Вильна, 1905. С. 112.
  19. ^ Яўген Анішчанка, Поречье инвентарь 1779 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 25 лютага 2017 г.
  20. ^ Яўген Анішчанка, Ореховна инвентарь 1782 г. в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 сакавіка 2017 г.
  21. ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 259.
  22. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  23. ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1939. S. 381.