Бярозаўскае гета

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бяро́заўскае ге́тажыдоўскае гета ў Бярозе, створанае нацыстамі ў пэрыяд акупацыі Беларусі.

Стварэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Немцы ўвайшлі ў Бярозу 23 чэрвеня 1941 року, наступным днём пасьля пачатку ўварваньня ў СССР. 26 чэрвеня была спаленая сынагога разам з вакольнымі хатамі. Усіх жыдоў нацысты сагналі ў гета, створанае на вуліцах Вуглянскай і 3­-га Траўня[1]. Сюды былі зьвезеныя і жыды з вакольных вёсак.

Празь некалькі дзён былі створаныя юдэнрат і жыдоўская паліцыя для кантролю і арганізацыі выкананьня акупацыйных загадаў. Усіх жыдоў абавязалі здаць каштоўнасьці і насіць на кожнай руцэ, на грудзях і сьпіне жоўтыя зоркі[1].

У пачатку ліпеня 1942 гета было падзеленае на дзьве часткі[2][3]. У гета «A» зьмясьцілі так званых «карысных» жыдоў, чыя праца магла быць патрэбная нацыстам. У гета «B» загналі ўсіх астатніх.

У геце дзейнічала падпольная група, некаторыя чальцы якой здолелі ўратавацца і часткова далучыліся да партызанскіх атрадаў[3]. Некаторыя зь мяшканцаў гета «A» ўцякалі таксама ў Пружанскае гета[2].

Ліквідацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

28 жніўня 1941 былі расстраляныя каля 100 жыдоў[3]. Яшчэ каля 1 000 вязьняў гета «B» 15 ліпеня 1942 року зьнішчылі ля вёскі Бронная Гара. Агулам за час акупацыі тут былі забітыя более за 50 000 чалавек, прывезеных з гета Берасьцейскай вобласьці.

Ранкам 15 кастрычніка 1942 гета «A» было акружанае эсэсаўцамі. Зразумеўшы, што гітлераўцы намераныя вынішчыць гета, жыды сабралі апошнія каштоўнасьці, аднесьлі іх да краўца Абрама Грынбэрга і падпалілі ягоную хату, каб нічога не пакінуць акупантам. Частка чальцоў юдэнрату вырашылі не чакаць і скончылі жыцьцё самагубствам[1][2].

Паліцаі загналі жыльцоў гета ў машыны і пазвозілі да вёскі Смалярка за пяць кілямэтраў ад Бярозы, дзе тых прымушалі распранацца і расстрэльвалі да заходу сонца. На працягу 15—16 кастрычніка ў раёне Смаляркі было расстраляна каля 1800 жыдоў.

Агулам у Бярозаўскім гета на працягу ягонага існаваньня загінулі болей за 8000 чалавек[4].

Памяць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На адным зь месцаў масавых забойстваў жыхароў Бярозы ўсталяваны абэліск[5].

Ва ўрочышчы Смалярка ўсталяваны помнік вязьням гета, расстраляным у 1942 року[6].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в И. Карпенко, Е. Соколова. Земля еврейских могил // «Еврейское слово». — 2006. — № 46 (319).
  2. ^ а б в Aharon Weiss Bereza (анг.). The Gale Group. Праверана 24 кастрычніка 2011 г.
  3. ^ а б в Берёза (рас.). Расейская жыдоўская энцыкляпэдыя. Праверана 24 кастрычніка 2011 г.
  4. ^ Альберт Каганович. Вопросы и задачи исследования мест принудительного содержания евреев на территории Беларуси в 1941—1944 годах.
  5. ^ Bereza (Bereza-Kartuzskaya) (анг.) Holocaust. Jewish Heritage Research Group in Belarus. Праверана 24 кастрычніка 2011 г.
  6. ^ На Берасьцейшчыне памятаюць пра Галякост Навіны. Польскае радыё для замежжа (29 лістапада 2008). Праверана 24 кастрычніка 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • И. Карпенко, Е. Соколова. Земля еврейских могил // «Еврейское слово». — 2006. — № 46 (319).
  • Ицхак Арад. Уничтожение евреев СССР в годы немецкой оккупации (1941—1944). Сборник документов и материалов. — Иерусалим: издательство Яд ва-Шем, 1991. — ISBN 9653080105
  • Винница Г. Р. Холокост на оккупированной территории Восточной Беларуси в 1941—1945 годах. — Мн.: Ковчег, 2011. — 360 с. — 150 ас. — ISBN 978-985-6950-96-7
  • Л. Смиловицкий. Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг. — Тель-Авив: 2000.
  • Черноглазова Р. А., Хеер Х. Трагедия евреев Белоруссии в 1941—1944 гг.: сборник материалов и документов. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Мн.: Э. С. Гальперин, 1997. — 398 с. — 1000 ас. — ISBN 985627902X

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]