Біл Клінтан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Біл Джэфэрсан Клінтан
42-і Прэзыдэнт ЗША
20 студзеня 1993 — 20 студзеня 2001
Папярэднік: Джордж Г. У. Буш
Наступнік: Джордж У. Буш
40-ы і 42-і Губэрнатар Арканзасу
11 студзеня 1983 — 12 сьнежня 1992
Папярэднік: Фрэнк Ўайт
Наступнік: Джым Такер
50-ы Генэральны пракурор Арканзасу
3 студзеня 1977 — 9 студзеня 1979
Папярэднік: Джым Такер
Наступнік: Стыў Кларк
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 жніўня 1946(1946-08-19)[1][2][3][…] (77 гадоў)
Партыя: Дэмакратычная партыя ЗША
Сужэнец: Гілары Клінтан
Дзеці: Чэлсі (нар. 1980)
Бацька: Ўільям Джэфэрсан Блайт-малодшы[d]
Маці: Вірджынія Клінтан Келі[d]
Адукацыя: Джорджтаўнскі ўнівэрсытэт
Унівэрсытэцкі каледж (Оксфард)
Ельская школа права
Узнагароды:
ордэн Перамогі імя сьвятога Юр’я Grand cross of the Order of the White Lion ордэн Крыжа зямлі Марыі 1 клясы Ордэн Крыжа зямлі Марыі ордэн Белага льва Прэзыдэнцкі мэдаль Свабоды Order of State of Republic of Turkey Grand Collar of the Order of Good Hope Grand Cross of the National Order of Honor and Merit Order of Mubarak the Great Ордэн караля Абдэль Азіза
прэмія Карла Вялікага прэмія Чатырох свабодаў — мэдаль Свабоды[d] (2005) Філядэльфійскі мэдаль Свабоды прэмія Свабоды[d] (2005) Sergio Vieira de Mello Citizen of the World[d] міжканфэсійная ўзнагарода Джэймза Паркса Мортана[d] NAACP Image Award – President's Award[d] (2001) TED Prize[d] (2007) залатая таблічка Амэрыканскай акадэміі дасягненьняў[d] Doublespeak Award[d] (1997) прэмія Фулбрайта[d] (2006) ордэн Лагоху Ellis Island Medal of Honor
Грэмі сябра Амэрыканскай акадэміі мастацтваў і навук[d] ганаровы доктар Універсітэта Мак-Гіла[d] (16 кастрычніка 2009) стыпендыя Родса[d] (1968) ганаровы доктар Універсітэта Хофстра[d] Осгар[d] (2008) Order of Good Hope National Order of Honour and Merit Presidential Medal of Distinction 47-я цырымонія «Грэмі»[d]

Біл Клінтан (па-ангельску: William Jefferson «Bill» Clinton, William Jefferson Blythe III; нарадзіўся 19 жніўня 1946 году) — 42-гі прэзыдэнт Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Будапэшцкі мэмарандум[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Будапэшцкі мэмарандум

14 студзеня 1994 году ў Маскве Біл Клінтан падпісаў з расейскім прэзыдэнтам Барысам Ельцыным і ўкраінскім прэзыдэнтам Леанідам Краўчуком Заяву, што прадугледжвала перадачу ўкраінскай ядзернай зброі на карысьць Расеі. Пры гэтым урад Расеі забавязаўся пакрыць ураду Ўкраіны кошт узбагачанага ўрану ў перададзенай зброі, а ўрады ЗША і Расеі мелі ручацца за бясьпеку Ўкраіны ў якасьці бязьядзернай дзяржавы. 5 сьнежня 1994 году Клінтан падпісаў зь Ельцыным, украінскім прэзыдэнтам Леанідам Кучмам і брытанскім прэм'ерам Джонам Мэйджарам Будапэшцкі мэмарандум, што прадугледжваў павагу тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны. 4 красавіка 2023 году ў інтэрвію «Радыё і тэлебачаньню Ірляндыі» заявіў: «Я адчуваю асабістаю датычнасьць, таму што я прымусіў іх (Украіну) пагадзіцца на адмову ад ядзернай зброі. І ніхто зь іх ня верыць, што Расея пайшла б на гэта (уварваньне), калі б Украіна ўсё яшчэ мела сваю зброю»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]