Ядзерная зброя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выбух атамнай бомбы ў Нагасакі (1945)
Выбух ядзернага зараду ў 23 кТ

Ядзерная зброя або атамная зброя — від зброі масавага паражэньня, дзеяньне якой заснавана на выкарыстаньні энэргіі радыяактыўнасьці. Упершыню ўжытая ў якасьці зброі ў 1945 годзе ЗША супраць Японіі. Асноўныя паражаючыя фактары ядзернае зброі: ударная хваля, пранікальная радыяцыя, электрамагнітны імпульс, сьветлавое выпраменьваньне. Выкарыстаньне ядзернае зброі выклікае моцнае радыяактыўнае забруджваньне мясцовасьці. Магутнасьць ядзернае зброі вымяраецца тратылавым эквівалентам — колькасьцю трынітраталуолу, які забясьпечвае выбух з той жа энэргіяй. Сродкам дастаўкі ядзернае зброі могуць служыць артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, тарпэды, ракеты.

Прынцып дзеяньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У аснову ядзернае зброі пакладзеная некіравальная ланцуговая рэакцыя дзяленьня ядра. Для ажыцьцяўленьня ланцуговай рэакцыі выкарыстоўваюцца ізатопы ўран-235, плутоній-239 і (у асобных выпадках) уран-233. Існуюць дзьве асноўныя схемы: «гарматная», так званая балістычнай, і імплязыўная.

  • «гарматная» схема характэрная для самых прымітыўных мадэляў ядзернае зброі I-га пакаленьня, а таксама артылерыйскіх і стралковых ядзерных баявых прыпасаў, якія маюць абмежаваньне па калібры зброі. Сутнасьць яе складаецца ў «выстрэльваньні» насустрач адзін аднаму двух блёкаў рэчыва дакрытычнай масы, якое дзеліцца. Дадзены спосаб дэтанацыі магчымы толькі ва ўранавых боявых прыпасах, бо плутоній мае больш высокі нэйтронны фон, што прыводзіць да павелічэньня патрабуемай хуткасьці злучэньня частак зарада, што перавышае тэхнічна дасягальныя межы. Іншая прычына выкарыстаньня ўрана ў артылерыйскіх боепрыпасах заключаецца ў тым, што ўран лепш за плутоній вытрымоўвае перагрузкі, не дэфармуючыся.
  • другая схема — «імплязыўная» — мае пад сабой атрыманьне звышкрытычнага стану шляхам обціску матэрыялу, які дзеліцца сфакусаванай ударнай хваляй, створанай выбухам звычайнай хімічнай выбухоўкі, якой для факусаваньня надаецца вельмі складаная форма і падрыў адбываецца адначасова ў некалькіх кропках з прэзыцыйнай дакладнасьцю.

Магутнасьць ядзернага зарада, які працуе выключна на прынцыпах дзяленьня цяжкіх элемэнтаў, абмяжоўваецца сотнямі кілятонаў. Стварыць больш магутны зарад, заснаваны толькі на дзяленьні ядраў, магчыма, але вельмі цяжка: павелічэньне масы рэчыва, якое дзеліцца не вырашае праблемаў, бо распачаты выбух распыляе частку паліва, яно не пасьпявае прарэагаваць цалкам і, такім чынам, апыняецца бескарысным, павялічваць масу баяваго прыпасу і радыяактыўнае забруджваньне мясцовасьці. Самы магутны ў сьвеце баявы прыпас, заснаваны толькі на дзяленьні ядраў, быў выпрабаваны ў ЗША 15 лістапада 1952 году, магутнасьць выбуху склала 500 кт.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ядзерная зброясховішча мультымэдыйных матэрыялаў