Венскі кангрэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Карціна Венскі кангрэс работы Жана-Баптыста Ісабэя (1819). Нягледзячы на тое, што прадстаўнікі з усіх дзяржаваў, якія прымалі ўдзел у войнах, былі запрошаныя, найбольш значныя перамовы вяла г. зв. «Вялікая Чацьвёрка» (Брытанія, Расея, Прусія і Аўстрыя) і, неўзабаве, раялісцкая Францыя.

Венскі кангрэс 18141815 гадоў — канфэрэнцыя прадстаўнікоў эўрапейскіх дзяржаваў пад старшынствам эўрапейскага дыплямата Клемэнса Вэнцэля фон Мэтэрніха, якая праходзіла зь верасьня 1814 па чэрвень 1815. Мэтай паседжаньня было ўрэгуляваньне шматлікіх спрэчных пытаньняў, якія ўзьніклі пасьля францускіх рэвалюцыйных войнаў, напалеонаўскіх войнаў і распаду Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Вынікам кангрэсу стала зьмена палітычнай мапы Эўропы, зацьвярджэньне граніцаў Францыі, напалеонаўскага герцагства Варшаўскага, Нідэрляндаў, калярайнскіх княстваў, нямецкіх правінцыяў Саксоніі, шматлікіх італьянскіх тэрыторыяў, а таксама, ініцыявала стварэньне сфэры ўплываў, празь якую Францыя, Аўстрыя, Расея і Брытанія ўладжвалі лякальныя і рэгіянальныя канфлікты. Пазьней Венскі кангрэс паслужыў мадэльлю для Лігі Нацыяў і Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў з-за сваёй скіраванасьці да дасягненьня агульнай пазыцыі ўсімі зацікаўленымі бакамі.

Непасрэднай перадпасылкай скліканьня кангрэсу паслужыла параза і капітуляцыя напалеонаўскай Францыі ў траўні 1814, што паклала канец амаль дваццаціпяцігадовай бесьперапыннай вайне. Перамовы працягваліся нягледзячы на выбух паўстаньня, ініцыяванага драматычным вяртаньнем Напалеона з Эльбы і аднаўленьнем улады ў Францыі цягам Ста Дзён сакавіка-ліпеня 1815 году. Заключны акт Венскага кангрэсу быў падпісаны за дзевяць дзён да фінальнай паразы Напалеона пад Ватэрло 18 чэрвеня 1815 году.

Удзельнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чатыры Вялікія дзяржавы і Прусія

Рашэньні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кангрэс санкыянаваў уключэньне ў склад новага каралеўства Нідэрлянды тэрыторыі Аўстрыйскіх Нідэрляндаў (сучасная Бэльгія), аднак усе астатнія ўладаньні Аўстрыі вярнуліся пад кантроль Габсбургаў, у тым ліку Лямбардыя, Венэцыянская вобласьць, Таскана, Парма й Ціроль. Прусіі дасталася частка Саксоніі, значная тэрыторыя Вэстфаліі й Рэйнскай вобласьці. Данія, былая саюзьніца Францыі, пазбавілася Нарвэгіі, перададзенай Швэцыі. У Італіі была адноўленая ўлада папы рымскага над Ватыканам і Папскай вобласьцю, а Бурбонам вярнулі Каралеўства Абедзьвюх Сіцыліяў. Быў таксама створаны Нямецкі саюз. Частка створанага Напалеонам Герцагства варшаўскага ўвайшла ў склад Расейскай імпэрыі пад назвай Царства Польскае, а расейскі імпэратар станавіўся й польскім каралём.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Венскі кангрэссховішча мультымэдыйных матэрыялаў