Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/1 лютага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Торунскі мір 1411 году
Торунскі мір 1411 году

1 лютага:

  • 1411 — складаньне Торунскага міру (на выяве), які паклаў канец Вялікай вайне паміж зьвязам Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага з аднаго боку і Тэўтонскім ордэнам з другога
  • 1563Інфлянцкая вайна: распачалася 2-тыднёвая аблога Полацку маскоўскім войскам Івана Жахлівага
  • 1661Трынаццацігадовая вайна: жыхары Магілёва зьнішчылі 7-тысячны акупацыйны гарнізон маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча
  • 1793 — «Нямы сойм» фактычна пагадзіўся на пратэктарат Расеі над Рэччу Паспалітай
  • 1793 — Францыя абвясьціла вайну Вялікабрытаніі і Галяндыі
  • 1863Нацыянальна-вызвольнае паўстаньне: Літоўскі правінцыйны камітэт абвясьціў сябе Часовым правінцыйным урадам на тэрыторыі сучасных Беларусі і Летувы
  • 1884 — выйшла першае выданьне Oxford English Dictionary
  • 1919 — пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі