Вількін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Willikin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Willo + Ginn
Willo + суфікс -кін (-kin)
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Гінівіл
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вількін»

Вількін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Вілікін або Вількен (Willikin, Wilken[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгейда, Мунтвіл; германскія імёны Willebut, Williheid, Muntwil) паходзіць ад гоцкага wilja 'воля', а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5]. Такім парадкам, імя Вількін азначае «пачатак волі» (тое ж, што і імя Гінвіл)[6].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wilkin[7]: Vilkinius (1255 год)[8], Wilkini (1276 год)[9].

У Прусіі бытавала імя Вількін: Wilkyn / Wilkine (1393 год)[10].

У Польшчы адзначаецца прозьвішча Вількен (Wilken, Wilkien)[11].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Wilkyn von Labiow[12], Wilkine von Labiow[13] (Паведамленьні аб літоўскіх дарогах); mlinarz Siman Wilkin (1563 год)[14]; po zeszłym ur. Janie Wilkinie (13 траўня 1659 году)[15]; po zmarłym bezpotomnie ur. Janie Wilkinie (20 ліпеня 1661 году)[16]; Franciszek Woysznar Wilkinowicz[17], Jan Wilkinowicz[18] (1690 год).

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вількіны (Wilkin) — вольныя людзі зь мястэчка Жалудку, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[20].

Вількіны  — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[21].

У дэкрэце Лідзкага падкаморскага суду 1774 году ўпамінаўся грунт Вількінішкі[22].

У гістарычнай Прусіі існуе вёска Вількінэн.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Andresen K. G. Konkurrenzen in der Erklärung der deutschen Geschlechtsnamen. — Heilbronn, 1883. S. 18, 143.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  7. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 288.
  8. ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1848. P. 53.
  9. ^ Codex diplomaticus Poloniae. T. 2. — Varsaviae, 1848. P. 91.
  10. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 117.
  11. ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 358.
  12. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 673.
  13. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 672, 673, 675.
  14. ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 410.
  15. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 201.
  16. ^ Metryka Litewska. Księga wpisów Nr. 131. — Warszawa, 2001. S. 304.
  17. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 109.
  18. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 145.
  19. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 132.
  20. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 211.
  21. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 218.
  22. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 143.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]