Монтвіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Muntwil
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Munt + Wilo
Іншыя формы
Варыянт(ы) Мунтвіл, Мондвіл, Мунцьвіл
Зьвязаныя імёны Вілімонт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Монтвіл»

Монтвіл (Мунтвіл, Мунцьвіл, Мондвіл) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Мунтвіл (Muntwil[1]) і Вілімунт або Вілмунт (Willimunt, Wilmunt) — імёны германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) паходзіць ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[3] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[4], а аснова -віл- (імёны ліцьвінаў Вільбут, Вільгерд, Вільгейда; германскія імёны Willebut, Vilgard, Williheid) — ад гоцкага wilja 'воля'[5]. Такім парадкам, імя Монтвіл азначае «гарлівая воля»[6] (тое ж, што і імя Вільмонт).

Адпаведнасьць імя Мантвіл германскаму імю Muntwil, ад якога ўтварыліся назвы некалькіх мясцовасьцяў у Францыі[7], сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[1]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[8].

Таксама адзначалася старажытнае германскае імя Willmant (Will-mant)[9]. Адпаведнасьць імя Мантвіл германскаму імю Willmant прызнае летувіскі лінгвіст Ёзас Юркенас(lt)[10].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Монътвилу земля Крожева (1440—1492 гады)[11]; тивуну Радуньскому Монтвилу (1444 год)[12]; удову Монтвиловну жону, Монтвилова племенника (1473 год[13])[14]; бояр ейшышских… Монтвиловичы (1494 год, 19 студзеня 1526 году)[15]; на люди Мунтвиловичы (16 чэрвеня 1501 году)[16]; Миколаи Монтвиловичъ[17], Янъ Монтвиловичъ[18], Пацъ Монтвиловичъ[19] (1528 год); села Монтвиловичовъ… селе Монтвиловичахъ (1554 год)[20]; Родъ Монтвиловичовъ[21], Петръ Монтвиловичъ з ыменья Монтвиловского у повете Лидскомъ[22], Петрукъ Монтвиловичъ[23] (1567 год); земяном повету ковенского… з роду Монтвиловичов з Вонтокгин (15 верасьня 1568 году)[24]; Нарель Моньтвиловичъ (24 красавіка 1580 году)[25]; передомьною Яномъ Петровичомъ Монтвиломъ Островскимъ, коморником воеводства и повету Троцкого (20 лістапада 1592 году)[26]; я Ян Монтвил Островский (1 лістапада 1596 году)[27]; Я Криштофъ Монтвиловичъ (21 траўня 1597 году)[28]; земянинъ господарьский повету Виленъского пань Станиславъ Монтвило и малъжонъка его пани Станиславовая Монтвиловая Крыстына Матысовна Володкевичовна (20 лістапада 1602 году)[29]; Maciej Mondwiłł… Szymon Mondwiłł… Stefan Mondwiłł… Józef Mondwiłł[30], Szymon Mondwiłł[31], Maciej Mądwił… Szymon Mądwił… Stefan Mądwił… Józef Mądwiłł…. Symon Mondwiłł[32] (6 лютага 1786 году); Kazimierz Mondwił, strażnikowicz pow. kow. (18 жніўня 1788 году)[33].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Монтвілы (Montwiło) — прыгонныя з ваколіцаў Старых Трокаў, якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[37].

Монтвілы-Эйтміновічы — літоўскі шляхецкі род[38].

У XVI ст. у Жамойцкім старостве існаваў маёнтак Мантвілавічы (Монтвиловичи)[39], у 1690 годзе — мясцовасьць Мондвілавічы[40].

На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Мунцьвілова. Назву Мантвілішкі маюць вёскі на гістарычных Лідчыне і Троччыне.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1961. P. 204.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1604.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 24.
  7. ^ Schmittlein R. L’anthroponyme germanique employé d’une façon absolue en fonction toponymique // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1962. P. 115.
  8. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  9. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1603.
  10. ^ Юркенас, Ю. Основы балтийской и славянской антропонимики. — Вильнюс, 2003. С. 164.
  11. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 49.
  12. ^ Акты, относящиеся к истории Южной и Западной России, собранные и изданные Археографической комиссией. Т. 1. — СПб., 1863. С. 15.
  13. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 309.
  14. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 24.
  15. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 224 (4) (1522—1530). — Vilnius, 1997. P. 191.
  16. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 152.
  17. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 89.
  18. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
  19. ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 170.
  20. ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 14.
  21. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 738.
  22. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 757.
  23. ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 808.
  24. ^ Jablonskis K. Archyvinės smulkmenos // Praeitis. T. 2. — Kaunas, 1933. P. 417.
  25. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 215.
  26. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 125.
  27. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 30. — Вильна, 1904. С. 161.
  28. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 449.
  29. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 20. — Вильна, 1893. С. 197.
  30. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 417.
  31. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 418.
  32. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 423.
  33. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 436.
  34. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 399.
  35. ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 7. ― Вильна, 1909. С. 83.
  36. ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
  37. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 317.
  38. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Э, Згуртаваньне беларускай шляхты
  39. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 194.
  40. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 45.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]