Мільмонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Milo + Mont
Іншыя формы
Зьвязаныя імёны Muntemil
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Мільмонт»

Мільмонт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Міла (Milo) і Мунд або Монт (Mund, Mont) — імёны германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -міл- (-мел-) (імёны ліцьвінаў Мілейка, Мельвід, Мілар; германскія імёны Milike, Melvid, Milehar) паходзіць ад гоцкага mildeis 'мяккі, прыязны'[3][4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].

Германскае (паўночнагерманскае) паходжаньне літоўскага шляхецкага прозьвішча Мілімант (Milimont) сьцьвярджалася яшчэ ў артыкуле «Жамойць» Усеагульнай энцыкляпэдыі Самуэля Аргельбранда (1868 год)[7].

Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[8] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].

У Прусіі бытавала імя Мунтыміл: Munthemil (1289 год)[10]; Muntemil (1299 год)[10], Muntmille (1334 год)[11], Montemyle (1392 год)[12].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре ясвонские на имя… Евнивил Милмонтовичъ (30 траўня 1496 году)[13]; Milmont… Mikołaj Milmont… Samuel Milmont… Jana Milmonta… Stanisław Szymowicz Milmont[a] (1667 год)[14]; Zachariasz Milmont[15], Paweł Milmont[16], Pani Jagnieszka Kuszłeykówna Aleksandrowa Milmontowa[17] (1690 год); Dominik Milmont (16 красавіка 1764 году)[18]; Jerzy Milmont (9 лютага 1785 году)[19].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Еўнівіл Мільмонтавіч — ясвойнскі баярын, які ўпамінаецца ў 1496 годзе

Мільмонты (Мільманты, Міліманты[20]) — літоўскі шляхецкі род, які меў уладаньні на Жамойці[b].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Таксама ўпамінаюцца Krzysztof Wojciechowicz Mimont… Symon Mimont na miejscu Mikołaja Mimonta
  2. ^ Гісторык Гжэгаж Блашчык аб'ядноўвае Мільмонтаў і Мімонтаў з больш вядомымі Мінімонтамі

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1123, 1135.
  2. ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 439.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 172.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 179.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  7. ^ Encyklopedyja powszechna. T. 28. — Warszawa, 1868. S. 975.
  8. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  9. ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
  10. ^ а б Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 641.
  11. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 63.
  12. ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 62.
  13. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  14. ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 4. — Warszawa, 2015. S. 120.
  15. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 85.
  16. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 205.
  17. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 210.
  18. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Ksiestwa Litewskiego. T. 1. — Warszawa, 2006. S. 399.
  19. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 395.
  20. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на М, Згуртаваньне беларускай шляхты