Дульмант

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Tolmunt
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Tollo + Munt
Іншыя формы
Варыянт(ы) Тольмант, Доламунт
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Дульмант»

Дульмант (Доламунт), Тольмант — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Тольмунт (Tolmunt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова тул- (тол-, дол-) (імёны ліцьвінаў Дольвін, Тульгаўд; германскія імёны Dolwin, Dolcaudus) паходзіць ад гоцкага thulan 'цярпеньне'[2] або стараверхненямецкага tuld 'сьвята'[3], а аснова -монт- (-мунт-, -мунд-) (імёны ліцьвінаў Валімонт, Жыгімонт, Монтгерд; германскія імёны Walmont, Sigimunt, Mundgerd) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[4] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ленартъ Шимкович Толмантовича (30 ліпеня 1545 году)[6]; Dolomunth (1594 год)[7].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кароўчыцы-Дульманты-Пранеўскія — літоўскі шляхецкі род[8][9].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 102.
  2. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 73.
  3. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 34.
  4. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Popisy wojskowe pospolitego ruszenia Wielkiego Księstwa Litewskiego (1524—1566). — Białystok, 2018. S. 86.
  7. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 474.
  8. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты
  9. ^ Вяроўкін-Шэлюта Ў. Віцебскія й Магілёўскія шляхецкія дамы, што не былі зацьверджаны ў дваранстве Расейскай імперыі // Годнасьць. № 1, 1993. С. 33.