Германт
Германт лац. Giermant / Hiermant | |
Geromont | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gero + Mont |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гірмунт, Гірмонт, Гармонт |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Германт» |
Германт (Гірмунт, Гірмонт), Гармонт — мужчынскае імя.
Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Гермунт, Гарымунд або Гірмунд, пазьней Герамант (Germunt, Garimund, Girmund, Girmunt[1], Geromont[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гер- (-гар-, -гір-) (імёны ліцьвінаў Гералт, Гервід, Бутгер; германскія імёны Gerolt, Gervida, Butger) паходзіць ад стараісьляндзкага geirr, стараверхненямецкага gēr 'дзіда'[4], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[5] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6].
Адпаведнасьць імя Германт германскаму імю Germund[7], якое ўпамінаецца ў VIII ст. і часта сустракаецца ў дакумэнтах VIII—XIX стагодзьдзяў, сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[8]. Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — таксама сьцьвердзіў амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[9].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Allexius Girmontonis de Lyda (1445 год)[10]; et alios homines in Serenczany Gyrmvnth (1461 год)[11]; Кгермонт (Хроніка літоўская і жамойцкая); Кгирмонт (Еўраінаўскі летапіс, Летапіс Красінскага).
Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Германт — легендарны літоўскі князь, сын Сьвінтарога
- Гармонт — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў перапісу харугваў 1421 году[12]
- Гірмунт — адзін з даньнікаў, запісаных у 1461 годзе Андрэем Даўгердавічам касьцёлу ў Лынтупах
- Станіслаў Рыгоравіч Гірмонт — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1600 годзе[13]
На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Гірмантаўцы, у былым Жамойцкім старостве — Гірмонтышкі.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 100.
- ^ Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1982. S. 207.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 583, 603.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Schmittlein R. T.J.M. van Els : The Kassel manuscript of Bede’s «Historia ecclesiastica gentis Anglorum» and its old english material, Assen 1972 // Revue internationale d’onomastique. Nr. 4, 1973. P. 305.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 84.
- ^ Senn A. Zur Bildung litauischer Gewässernamen // Annali. Sezione Slava. Istituto Universitario Orientale di Napoli. 2 (1959). P. 46.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 2. — Wrocław, 1968—1970. S. 119.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 274.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1876. С. 47.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 269.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)