Эдмунд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Eadmund
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Audo + Mund
Іншыя формы
Варыянт(ы) Эдманд
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Эдмунд»

Эдмунд, Эдманд — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўдэмунд або Одэмунт, пазьней Эдмунд (Audemund, Odemund, Eadmund) — імя германскага паходжаньня[1][2][3]. Іменная аснова аўд- (од-, от-) (імёны ліцьвінаў Аціла, Отаўт, Атмут; германскія імёны Otilo, Ottolt, Otmot) паходзіць ад гоцкага audags 'шчасьце, асалода'[4], германскага *auð 'багацьце, спор'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Michał Edmond (6 лютага 1786 году)[8].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 199.
  2. ^ Суперанская А. В. Словарь русских личных имён: Сравнение. Происхождение. Написание. — М.: Айрис-пресс, 2005. С. 239.
  3. ^ Усціновіч А. Слоўнік асабовых уласных імён. — Менск, 2011. С. 222.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 43.
  5. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 72.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Akta sejmiku kowieńskiego z lat 1733—1795. — Warszawa, 2019. S. 420.