Эдмунд I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эдмунд I (па-старажытнаангельску: Ēadmund, 921 — 26 траўня 946) — кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі, які ўладарыў у 939—946 гадох. Таксама знакаміты пад імём Эдмунд Цудоўны (па-ангельску: Edmund the Magnificent). Старэйшы сын караля Эдўарда Старэйшага й яго трэцяй жонкі Эгвіны.

У 937 годзе разам са сваім зводным братам Этэльстанам змагаўся з нарвэжцамі ў бойцы каля Брунанбургу. Пасьля сьмерці Этэльстана 27 кастрычніка 939 году стаў каралём, бо брат ня меў дзяцей.

Адразу ж пасьля каранаваньня зьявілася небясьпека з боку Олафа III, сына Гутфрыда, які ўладарыў у Дубліне. Олаф уварваўся ў Нартумбрыю й пры падтрымцы эпіскапа Ёрку Ўульфстана, акупаваў тэрыторыю пяці гарадоў — Дэрбі, Лінкальну, Нотынгэму, Стэмфарду й Лэстэру, некалькі складаўшых важную частку Данэлагу. Эдмунду атрымалася вярнуць землі толькі праз тры гады.

У 945 годзе Эдмунд падпарадкаваў Камбэрлэнд, але саступіў яго каралю Шатляндыі Малькаму I у абмен на сяброўскае пагадненьне аб вайсковай узаемападтрымцы на вадзе й на зямлі.

На працягу ўсяго пэрыяду ўладараньня моцны уплыў на Эдмунда аказваў абат Данстан, якога кароль зрабіў абатам Гластанбэры. Абат меў пры двары амаль што неабмежаваную ўладу й практычна поўнасьцю вызначаў палітыку манарха.

Напачатку 946 году Эдмунд адправіў амбасадараў у Францыю, каб дамовіцца аб дапамозе зьмяшчонага караля Людовіка Заморскага, якога выхаваў Эдмунд. Але завяршыць гэта ён не пасьпеў.

26 траўня 946 году Эдмунд быў забіты падчас сьвяткаваньня дня сьвятога Аўгустына. Быў пахаваны ў абацтве Гластанбэры. Трон атрымаў у спадчыну яго малодшы брат Эдрэд.

Папярэднік
Этэльстан
Кароль Ангельшчыны
939946
Наступнік
Эдрэд

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эдмунд Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў