Эдгар (кароль Ангельшчыны)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдгар
Edgar
Эдгар кароль Ангельшчыны
Кароль Ангельшчыны
1 кастрычніка 959 — 8 ліпеня 975
Папярэднік Эдвін
Наступнік Эдўард Пакутнік
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 943, Ўэсэкс, Ангельшчына
Памёр 8 ліпеня 975, Гластанбэры, Самэрсэт, Ангельшчына
Нашчадкі Эдўард, Эдгіта, Эдмунд, Этэльрэд
Дынастыя Ўэсэкская дынастыя
Жонкі Этэльфрэда, Вульфрыт, Эльфрыда
Бацька Эдмунд I
Маці Эльфгіта

Эдгар Міралюбы (па-старажытнаангельску: Ēadgār; 7 жніўня 943 — 8 ліпеня 975) — кароль Ангельшчыны з Ўэсэкскай дынастыі, уладарыў у 959—975 гадох. Малодшы сын караля Эдмунда I і яго першай жонкі Эльфгіты, брат Эдвіна, сьвяты Рымска-каталічнай царквы (дзень ушанаваньня — 8 ліпеня).[7]

У 958 годзе шляхта Мэрсіі й Нартумбрыі на тайным сходзе аб’явіла Эдгара каралём тэрыторыі на поўначы ад Тэмзы, але паўнавартасным манархам ён стаў толькі ў 959 годзе, пасьля сьмерці свайго брата караля Эдвіна. Ступіўшы на прыстол, Эдгар вярнуў з выгнаньня Данстана — абата, які меў вялікі ўплыў у краіне ў часы Эдмунда I і, магчыма, валодаў большай уладай чым сам кароль. Эдгар назначыў Данстана спачатку эпіскапам Ўорчэстэру, потым Лёндану, а потым павысіў да сана архіэпіскапа Кантэрбэрыйскага.

У гістарычных крыніцах таго часу адзначаецца, што Данстан не ўхваляў караля з-за яго вобразу жыцьця й працяглы час адказваўся каранаваць Эдгара. Але нягледзячы на ўсе рознагалосьсі Данстан заставаўся галоўным парадчыкам пры двары.

Эдгар пазьбягаў ваенных канфліктаў, таму й атрымаў мянушку «Міралюбы». У 970 годзе ён саступіў паўночную частку Нартумбрыі шатляндзкаму каралю Кенету II, што змагло на пэўны час зьняць напругу паміж каралеўствамі.

11 траўня 973 году ва ўзросьце трыдцаці гадоў Эдгар быў каранаваны ў Бацкім абацтве. На каранацыю былі закліканы шэсць каралёў суседніх дзяржаў, у тым ліку каралі Шатляндыі й Стратклайду, якія пакляліся ў вернасьці быць васаламі Эдгара на вадзе й на зямлі.

Памёр 8 ліпеня 975 году ў Ўінчэстэры, але быў пахаваны ў Гластанбэрыйскім абацтве.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эдгар (кароль Ангельшчыны)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Эдвін
Кароль Ангельшчыны
959—975
Наступнік
Эдўард Пакутнік