Гардэкнуд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Гардэкнуд сустракае Магнуса. Выява Гальфдана Эгедыюса

Гардэкнуд (па-дацку: Knud 3. Hardeknud, па-ангельску: Harthacanute, Canute II; 1020[1] — 8 чэрвеня 1042) — кароль Даніі1035 г.) й Ангельшчыны1040 г.)

Гардэкнуд быў адзіным законным сынам Кнуда Вялікага й Эмы Нармандзкай. Кнуд абвесьціў яго сваім спадчыньнікам у абход старэйшых братоў, аднак пасьля яго сьмерці ўладу ў Альгеншчыне захапіў Гаральд. Гардэкнуд у той час знаходзіўся ў Даніі й ня мог нічога зрабіць з-за пагрозы з боку Нарвэгіі. Пасьля таго як Гардэкнуд падпісаў дамову з новым каралём Нарвэгіі Магнусам I Высакародным, што адбылося ў 1038 альбо 1039 годзе, Данія пачала падрыхтоўку да высадцы на Ангельшчыне. Тым часам у сакавіку Гаральд I памёр, а зьявіўшыся на выспах улетку Гардэкнуд, згодна з англасаксонскай хронікай, загадаў вынуць цела нябожчыка й кінуць яго ў балота.

Гардэкнуд быў жорсткім і непапулярным кіраўніком, што тычыцца Ангельшчыны. Каб заплаціць вікінгам, што прыйшлі зь ім, ён быў вымушаны падняць падаткі («дацкія грошы»). Гэта прывяло да паўстаньня ў Ўорчэстэры ў 1041 годзе, калі жыхары гораду забілі хускарлаў караля, што прыйшлі за зборам падаткаў. Паўстаньне было жорстка падаўлена, а горад быў амаль што зруйнаваны. Гісторыя лэдзі Гадыве адносіцца менавіта да гэтага часу.

У стаўленьні да сваёй сям’і Гардэкнуд, наадварот, дзейнічаў з клопатам і заступніцтвам. Ён пакараў удзельнікаў забойства свайго кроўнага брата Альфрэда Этэлінга, а ў 1041 годзе вярнуў з высылцы ў Нармандыі іншага брата Эдўарда (сына Эмы Нармандзкай і Этэльрэда II), зрабіўшы яго сваім памочнікам у кіраўніцтве й спадчыньнікам.

Гардэкнуд ня быў ажанаты й ня меў дзяцей, таму калі ён у чэрвене 1042 году нечакана памёр на адным са сьвяткаваньняў, ангельцы абвесьцілі Эдўарда сваім каралём, у той час калі ў Даніі разгарнулася барацьба паміж Магнусам Нарвэскім й Свэнам II.

Разам з Гардэкнудам скончылася эпоха дацкіх каралёў у Ангельшчыне.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Гардэкнудсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Папярэднік
Кнуд Вялікі
Кароль Даніі
10351042
Наступнік
Магнус I
Папярэднік
Гаральд
Кароль Ангельшчыны
10401042
Наступнік
Эдўард Спавяданьнік