Ганс Таўзэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ганс Таўзэн
Hans Tausen
Ганс Таўзэн
Род дзейнасьці сьвятар, рэфармацыйны дзяяч
Дата нараджэньня 1494
Месца нараджэньня Біркендэ, Данія
Дата сьмерці 11 лістапада 1561
Месца сьмерці Рыбэ, Данія
Месца пахаваньня
Грамадзянства датчанін
Месца вучобы
Занятак мовазнаўца, сьвятар, перакладнік, тэоляг, перакладнік Бібліі, кампазытар
Навуковая сфэра Protestant theology[d][1] і translations from Hebrew[d][1]
Месца працы
Дзеці Jørgen Hansen Tausen[d]

Ганс Таўзэн (па-дацку: Hans Tausen; 1494, Біркендэ, Данія11 кастрычніка, 1561, Рыбэ, Данія) — дацкі рэфармацыйны дзяяч і тэоляг.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра дзяцінства й маладосьць Ганса мала што вядома. Ганс нарадзіўся ў сям’і сялянаў, мабыць, навучаўся у гімназіях у Одэнсэ й Сьлягельсэ, потым быў манахам у манастыры ордэна Сьвятога Яна ў Антворскаў, які знаходзіцца побач са Сьлягельсэ. Паьсля навучаньня ў Ростаку, дзе ён атрымаў ступень магістра мастацтваў, а таксама пасьля таго, як атрымаў сан сьвятара, ён вывучаўся на працягу кароткага часу ва ўнівэрсытэце Капэнгагена, а затым зноўку зьехаў за мяжу, наведаўшы, сярод іншых месцаў, унівэрсытэта Лёвэна ў Бэльгіі й пазнаёміўшыся з галяндзкімі гуманістамі. Ганс быў добрым лінгвістам, разумеючы лацінскую мову й іўрыт.

Час Рэфармацыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пазнаёміўшыся з вучэньнем Лютэра, Таўзэн так захапіўся ім, што перабраўся ў Вітэнбэрг і стаў дбайным прыхільнікам новай дактрыны. Выкліканы прыёрам ў Антворскаў, Таўзэн быў заключаны ў турму. Праз год яго адправілі ў манастыр у Выбарзе, прыёр якога, навуковец Пэдэр Енсэн, дазволіў Таўзэну рабіць пропаведзі ў манастырскай царкве. Сваімі пропаведзямі Таўзэн хутка набыў велізарную папулярнасьць. Калі разьюшаныя на яго манахі дамагліся загаду біскупа аб заключэньні Таўзэна пад варту, мяшчане сілком адстаялі свайго улюбёнага прапаведніка.

У 1529 годзе кароль Фрэдэрык I выклікаў Таўзэна ў Капэнгаген, дзе ён таксама набыў гучную вядомасьць. У 1530 годзе ў Капэнгагене быў скліканы сойм для дазволу рэлігійных спрэчак. На працягу першых дзевяці дзён на сойме ў прысутнасьці караля й дзяржаўнага савета трымалі прамовы каталікі. Тым ня менш, рэфармацыйная партыя, якую падтрымлівалі кароль, шляхецтва й бюргерства, атрымала перамогу.

У 1536 годзе справа Рэфармацыі, якая энэргічна была падтрымана каралём Крыстыянам III, канчаткова перамагла ў Даніі й Таўзэн атрымаў поўную свабоду дзеяньня. У 1538 годзе ён быў прызначаны лектарам багаслоўя, а ў 1542 — біскупам Рыбскай эпархіі. У Выбарзе яму узведзены помнік.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ружа Лютэра
Копія «95-ці тэзаў» (1522)

Ганс Таўзэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б Tausen, Hans // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі