Гелін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гелін
Першыя згадкі: XX ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Папаратнянскі
Насельніцтва: 71 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°44′3.1″ пн. ш. 30°0′14″ у. д. / 52.734194° пн. ш. 30.00389° у. д. / 52.734194; 30.00389Каардынаты: 52°44′3.1″ пн. ш. 30°0′14″ у. д. / 52.734194° пн. ш. 30.00389° у. д. / 52.734194; 30.00389
Гелін на мапе Беларусі
Гелін
Гелін
Гелін

Ге́лін[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Папаратнянскага сельсавету. Насельніцтва 71 чал. (2004). Знаходзіцца за 15 км на поўдзень ад места Жлобін, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Мормаль (лінія Жлобін — Каленкавічы), за 78 км ад Гомля.

На поўдні мэліярацыйныя каналы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагодзьдзя як сяліба ў Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. У часе нямецка-савецкай вайны ў баях каля вёскі загінулі 488 савецкіх салдатаў і 1 партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў калгасным садзе). У лістападзе 1943 годзе — сакавіку 1944 году ў вёсцы разьмяшчаўся палявы шпіталь савецкіх войскаў. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 45 жыхароў, у памяць пра іх у 1952 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваная скульптура. У 1962 годзе да вёскі далучаныя пасёлкі Марс, Новая Паляна. У складзе калгасу «Іскра» (цэнтар — вёска Папаратнае).

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вядомыя выхадцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]